Старыя паслугі на новы лад
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Ефціфеева, Ж. Старыя паслугі на новы лад / Наталля Ефціфеева // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 27 лістапада (№ 45). – С. 3.

Эпідэміялагічнае становішча дыктуе свае правілы ў рабоце Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.


Старыя паслугі на новы лад

Эпідэміялагічнае становішча дыктуе свае правілы і ўмовы. Уменне прыстасоўвацца да іх — залог поспеху ў рабоце. Менавіта гэтага кірунку прытрымліваюцца кобрынскія бібліятэкары.
Калі настаў такі час, што не кожны адважыцца прыйсці ў бібліятэку, то яна прыйдзе сама, а дакладней прыедзе. У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прымаюць ад чытачоў заяўкі на кнігі па тэлефоне і электроннай пошце.
Дадзеная паслуга накіравана ў першую чаргу на людзей пажылога ўзросту, інвалідаў і маладых мам, — кажа загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Юлія Пракапук. — Атрымліваючы заяўкі на літаратуру, вызначаем пэўны дзень і час, калі зможам яе прывезці. Абавязкова акумулюем адразу некалькі заказаў, каб за адзін рэйс даставіць кнігі некалькім чытачам. Паслуга бясплатная.
Па электроннай пошце ці тэлефоне чытач можа таксама прадоўжыць тэрмін карыстання кнігай, узятай раней.
Абставіны падштурхнулі яшчэ да аднаго кірунку — электроннай дастаўкі фрагментаў дакўментаў (артыкулаў, старонак з кніг).
Перайшлі на электронны фармат зносін і члены літа- ратурнага клуба «ПаэтыКо». Лістападаўскае пасяджэнне прайшло анлайн на платформе zооm. Ёсць у гэтым і свае плюсы: да клуба далучыліся творцы з Брэста і нават Масквы. У планах таксама анлайн-сустэчы з вядомымі пісьменнікамі.
— У новых абставінах патрэбна не толькі шукаць новыя паслуті, але і старыя пераводзіць на новы лад, — тлумачыць дырэктар ГУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Ларыса Легацюк. — Дарэчы, супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі заўсёды ў пошуку. Таму ў хуткім часе мы зможам прапанаваць нашым карыстальнікам яшчэ якія-небудзь цікавінкі.


Наталля ЕФЦІФЕЕВА, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Яндекс.Метрика