Ефціфеева, Н. Эстафета дабрыні / Наталля Ефціфеева // Літаратура і мастацтва. – 2021. – 29 студзеня (№ 4). – С. 16.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Ефціфеева, Н. Эстафета дабрыні / Наталля Ефціфеева // Літаратура і мастацтва. – 2021. – 29 студзеня (№ 4). – С. 16.

Гарадзецкая публічная бібліятэка сумесна з прыходам храма Ушэсця Гасподняга аграгарадка Гарадзец Кобрынскага раёна правяла эстафету дабрыні “Раства чароўныя імгненні”.

 

Эстафета дабрыні

 

Гарадзецкая публічная бібліятэка сумесна з прыходам храма Ушэсця Гасподняга аграгарадка Гарадзец Кобрынскага раёна штогод праводзіць дабрачынныя акцыі “Падары Раство дзіцяці”, прымеркаваныя да свята Раства Хрыстова. Эстафета дабрыні “Раства чароўныя імгненні” прайшла і сёлета.

У акцыі мог паўдзельнічаць кожны жыхар аграгарадка. Для гэтага ў бібліятэцы, у царкве і ў крамах размясцілі спецыяльна аформленыя скрынкі, куды можна было пакласці сувенір, зроблены сваімі рукамі або набыты ў магазіне. Супрацоўнікі кніжніцы Тамара Барысевіч і Ала Валасевіч сфарміравалі падарункі для хлопчыкаў і дзяўчынак з 13 шматдзетных, маламаёмасных сем’яў і тых, дзе выхоўваюцца дзеці з абмяжаванымі магчымасцямі. Бібліятэкары і іерэй Георгій Чарвякоўскі з традыцыйнымі святочнымі віншаваннямі ўручылі падарункі адрасатам.

Наталля Ефціфеева

Яндекс.Метрика