ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ РАЁННАГА КОНКУРСУ ВІДЭАПРЭЗЕНТАЦЫЙ "ГОНАР МАЁЙ ВЁСКІ" ДУК “КОБРЫНСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ СІСТЭМА”
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ РАЁННАГА КОНКУРСУ ВІДЭАПРЭЗЕНТАЦЫЙ "ГОНАР МАЁЙ ВЁСКІ" ДУК “КОБРЫНСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ СІСТЭМА”

PDF Печать E-mail

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ПРАВЯДЗЕННІ РАЁННАГА КОНКУРСУ

ВІДЭАПРЭЗЕНТАЦЫЙ "ГОНАР МАЁЙ ВЁСКІ"

ДУК “КОБРЫНСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ СІСТЭМА”

 

1. Агульныя палажэнні

 

1.1.  Палажэнне вызначае асноўныя паняцці, мэты, задачы, асновы арганізацыі і правядзення раённага конкурсу відэапрэзентацый “Гонар маёй вёскі”(далей – Конкурс).

1. 2. Конкурс праводзіцца у рамках Года народнага адзінства.

1.3. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” (далей – Установа).

 

2. Мэты і задачы

 

2.1. Садзейнічаць развіццю краязнаўчай дзейнасці публічных бібліятэк.

2.2. Выхоўваць любоў і павагу да традыцый, гісторыі роднага краю, далучаць насельніцтва да духоўных каштоўнасцей.

2.3. Стымуляваць творчую актыўнасць і прафесійныя навыкі супрацоўнікаў бібліятэк у краязнаўча-пошукавай дзейнасці.

2.4. Стварыць уласны электронны краязнаўчы прадукт.

2.3. Абагульніць і распаўсюдзіць станоўчы вопыт публічных бібліятэк па краязнаўчай дзейнасці.

 

3. Парадак і ўмовы правядзення

 

3.1. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 15 лютага па 15 лістапада 2021 года.

3.2. У Конкурсе прымаюць ўдзел усе камп'ютарызаваныя публічныя бібліятэкі Установы. Метадычную падтрымку конкурсу ажыццяўляе аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэік.

       3.3. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу будзе прадстаўлена на інфармацыйным сайце ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

       3.4.На Конкурс прымаюцца работы ў форме электронных прэзентацый (не болей 20 слайдаў).
       3.5. У прэзентацыі могуць быць выкарыстаны тэксты, фотаздымкі, дыяграмы, схемы, гукавае афармленне, відэафрагменты.
       3.6. Электронныя дакументы прадастаўляюцца на электронных носьбітах у аддзел бібліятэчнага маркетынгу да 15 лістапада 2021 г.
       3.7. Метадычную падтрымку Конкурса ажыццяўляюць супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу і бібліёграфы Кобрынскай ЦРБ.
       3.8. Тэхнічнае суправаджэнне ажыццяўляюць супрацоўнікі аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і гаспадарчага абслугоўвання Кобрынскай ЦРБ.

 

4. Патрабаванні да відэапрэзентацый

 

4.1. Відэапрэзентацыі павінны адпавядаць назве Конкурса. Яны могуць прысвячацца ваенна-гістарычнаму мінуламу вёскі, знаёміць з адметнасцямі і прыродным багаццем рэгіёна, папулярызаваць творчасць мясцовых літаратараў і фальклорна-этнаграфічную спадчыну, расказваць аб вядомых земляках, якія дасягнулі поспехаў у розных сферах дзейнасці, адлюстроўваць сучаснае становішча вёскі і г. д.

4.2. Першы слайд прэзентацыі – тытульны. На ім павінна быць: назва Конкурсу, назва работы.

4.3. На адным з апошніх слайдаў прадставіць спіс крыніц, выкарыстаных для падрыхтоўкі матэрыяла.

4.4. На апошнім слайдзе прадставіць аўтара і бібліятэку.

 

5. Крытэрыі конкурснага адбору

 

5.1. Суадноснасць віэапрэзентацый з тэмай Конкурсу.

5.2. Паўната і лагічнасць адбору краязнаўчага матэрыялу.

5.3. Высокі ўзровень раскрыцця і стылёвае аддзінства зместу.
5.4. Арыгінальнасць афармлення электронных дакументаў.

5.5. Якасць фота і відэаматэрыялаў, якасць сканіравання.
5.6. Дакладнасць і паўната асвятлення краязнаўчга матэрыялу.
5.7. Выкарыстоўванне ў рабоце матэрыялаў з самых разнастайных крыніц.

 

6. Падвядзенне вынікаў Конкурсу

 

6.1. Вынікі Конкурсу будуць падведзены не пазней 1 снежня 2021 года

Па выніках конкурсу пераможцам уручаюцца дыпломы 1-й, 2-й і 3-й ступені і грашовыя прэміі.

6.2. Вынікі конкурсу будуць размешчаны на інфармацыйным сайце Установы.

Журы Конкурсу 

1. Легацюк Л. В. – дырэктар Установы

2. Галавейка Т.А. – заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
3. Курачук С.Д. – гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ
4. Міхейкіна – Белякова А. М. – гал. бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
5. Ефціфеева Н. П. – бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ


Кантактная інфармацыя:
аддзел бібліятэчнага маркетынгу
3-85-81

Яндекс.Метрика