Млын навін
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Млын навін

PDF Печать E-mail

Ефціфеева, Н. [У вёсцы Залессе…] / Наталля Ефціфеева // Літаратура і мастацтва. – 2021. – 19 сакавіка (№11). – С. 15. – (Млын навін).

Свята-конкурс песні і паэзіі «Беларуская мова — мелодыя душы» арганізавалі Залескі цэнтр культуры і вольнага часу і Залеская публічная бібліятэка.


Млын навін
* * *

У вёсцы Залессе, што на Кобрыншчыне, стала добрай традыцыяй ладзіць свята-конкурс песні і паэзіі «Беларуская мова — мелодыя душы». Арганізатарамі выступілі Залескі цэнтр культуры і вольнага часу і Залеская публічная бібліятэка. Але геаграфія творчага спаборніцтва выйшла за межы адной вёскі — і яно атрымалася раённым. Сёлета конкурс прайшоў у два этапы. Першы быў завочны: удзельнікі дасылалі ў арганізацыйны камітэт конкурснае відэа — песню ці верш у асабістым выкананні на адпаведную намінацыю. У выніку члены журы прагледзелі 36 відэаматэрыялаў. Самыя лепшыя выканаўцы ўдзельнічалі ў гала-канцэрце і прадэманстравалі таленты вакалістаў і чытальнікаў. Першым канцэртным нумарам стала выступленне члена журы ў намінацыі «Паэзія» Наталлі Кандрашук, якая дэкламавала асабісты верш. Дарэчы, і сярод канкурсантаў былі тыя, хто даслаў на суд журы ўласныя творы. Напрыклад, гледачы змаглі атрымаць асалоду ад меладычных радкоў члена літаратурнага клуба «ПоэтиКо» Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Марыны Міхалюк. Літаральна кожны вакальны і паэтычны нумар — свайго роду міні-спектакль. Выканаўцы, увасабляючыся ў ролю лірычнага героя, голасам, жэстамі перадавалі змест твора. Уладальнікамі Гран-пры конкурсу сталі: сярод чытальнікаў — Таццяна Гунько з Кобрына, сярод вакалістаў — таксама кабрынчанка Анастасія Верамейчык.


Наталля ЕФЦІФЕЕВА

Яндекс.Метрика