Калі яднае творчасць
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Калі яднае творчасць

PDF Печать E-mail

Дземідовіч, Т. Калі яднае творчасць / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і мастацтва. – 2021. – 30 красавіка (№ 17). – С. 2.

Сярод пераможцаў міжнароднага конкурсу перакладчыкаў «Леся Украінка аб адзінстве народаў і лёсаў» - удзельніца літаратурнага гуртка «ПаэтыКо» Кобрынскай раённай бібліятэкі Алена Котава.


Калі яднае творчасць

Вызначаны пераможцы міжнароднага конкурсу перакладчыкаў «Леся Украінка аб адзінстве народаў і лёсаў», які быў арганізаваны Брэсцкім абласным аддзяленнем СПБ, навукова-даследчай лабараторыяй па сацыякультурных праблемах памежжа Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, кафедрай беларускай і рускай моў гэтай ВНУ і праводзіўся з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння Лесі Украінкі і Года народнага адзінства.

На конкурс паступіла каля сотні работ, сярод удзельнікаў — творцы розных узростаў і прафесій з Беларусі, Расіі і Казахстана. Самыя маленькія ўдзельнікі — шасцікласніцы СШ № 4 г. Віцебска, самыя актыўныя — студэнты ВНУ, якія паспрабавалі перакласці творы ўкраінскай пісьменніцы на нямецкую, французскую і англійскую мовы.
Больш за ўсё паступіла перакладаў на беларускую мову. У намінацыі «Найлепшы пераклад паэтычнага твора» была адзначана дыпломам I ступені Ала Бялькова з Гомеля, кіраўнік літаратурнай гасцёўні маладых аўтараў «31-ы мерыдыян». Другое месца дасталася Галіне Бабарыцы з вёскі Мочуль Столінскага раёна, трэцяе — Жанне Усцінавай з Магілёва.
Сярод празаічных перакладаў найлепшым прызнаны твор Міхася Слівы з Рагачова, друтое месца падзялілі настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 г. Драгічына Алена Дзеранчук і вучаніца Арэхаўскай СШ Маларыцкага раёна Эльвіра Коваль.
Пераможцам у намінацыі «Найлепшы паэтычны пераклад на рускую мову» стала сябар літаратурнага аб’яднання «Надзея» з Гродна Кацярына Калік. Другое месца атрымаў Яўген Прудчанка з Алматы, трэцяе — удзельніца літаратурнага гуртка «ПаэтыКо» з Кобрына, настаўніца Алена Котава.
Як адзначыла член журы конкурсу перакладаў, загадчыца навукова-даследчай лабараторыі па сацыякультурных праблемах памежжа, прафесар кафедры беларускай і рускай моў БрДТУ Марыя Жыгалава, творчыя спабоніцтвы прадэманстравалі, што ўсе народы незалежна ад нацыянальнасці і месца пражывання імкнуцца да міру і згоды, любові і шчасця. А творчасць здольная аб’яднаць іх найлепшыя жаданні.
Работы пераможцаў будуць надрукаваны ў Брэсцкім абласным літаратурным альманаху «Берасцейская скарбніца — 4».


Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

Яндекс.Метрика