Гартаючы кнігу роднага горада
16.07.2021 14:38
Да Дня горада ў інфармацыйна-сервісным цэнтры раённай бібліятэкі арганізаваны парад выстаў «Гартаючы кнігу роднага горада».
Адзін з раздзелаў выставы прадстаўляе краязнаўчыя выданні бібліятэкі аб горадзе Кобрыне: бібліяграфічныя паказальнікі з серыі «Ведай і любі горад Кобрын», «Асоба ў гісторыі малой радзімы», «З гісторыі прадпрыемстваў горада», «Адукацыя на Кобрыншчыне» і інш.