Літаратурная гасцёўня
25.10.2021 10:34
Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніка літаратурнага клуба «ПоэтиКо» Наталлю Кандрашук (Ефціфееву) і члена гэтага ж клуба Марыну Міхалюк запрасілі ў літаратурную гасцёўню ў СШ № 8 г. Кобрына.
Паэты падзяліліся сваёй творчасцю з вучнямі і настаўнікамі, расказалі пра асабісты шлях у літаратуру, прэзентавалі зборнікі вершаў. Сюрпрызам для прысутных сталі міні-конкурсы ад гасцей, пераможцы якіх атрымалі ў падарунак паэтычныя кнігі Наталлі Кандрашук і Марыны Міхалюк з аўтографамі аўтараў. Музычным упрыгожваннем сустрэчы сталі песні ў выкананні вучаніцы 9 “В” класа Сафіі Веліч.