Чарнякевіч, Ю. Сустрэчы праз Zoom, або Што такое скрапбукінг? / Юрый Чарнякевіч // Культура. – 2021. – 18 снежня (№ 51). – С. 7 : фат.
Чарнякевіч, Ю. Сустрэчы праз Zoom, або Што такое скрапбукінг? / Юрый Чарнякевіч // Культура. – 2021. – 18 снежня (№ 51). – С. 7 : фат.
Клуб “ПаэтыКо”, які дзейнічае пры Кобрынскай раённай бібліятэцы, праводзіць не толькі рэальныя сустрэчы, але і анлайн-мерапрыемствы.
Сустрэчы праз Zoom,
або Што такое скрапбукінг?
Усеагульны і ўсюдыісны інтэрнэт адцягвае ўвагу многіх ад традыцыйнага чытання — мяркую гэта нават асабіста па сабе, выхаваным на павазе да папяровых кніг у вялікай бацькоўскай бібліятэцы. Што ўжо тады казаць пра тых сённяшніх дзяцей і падлеткаў, якія, магчыма, ужо і не заспелі ў сваіх гарадскіх кватэрах збораў класікаў, тамоў навуковай фантастыкі ці выданняў з серыі замежнага дэтэктыву, сабраных яшчэ іх бацькамі. Так што прышчапляць маленькім і сталым чытачам любоў да чытання кніг сёння, у эпоху найноўшых лічбавых тэхналогій, айчынным бібліятэкарам складана, цяжка — і ў той жа час неабходна і вельмі важна. Наколькі яны з гэтай задачай спраўляюцца, якія цікавыя бібліятэчныя праекты ладзяць для сваіх наведвальнікаў, чым завабліваюць да сябе новых чытачоў — пра ўсё гэта даведалася “К”, патэлефанаваўшы ў шэраг раённых кніжніц Беларусі.
ВІДЭАІМПРЭЗЫ АНЛАЙН
Мяркую, ніхто не будзе спрачацца з тым, што сёння, падчас эпідэміі Covid19, наяўнасць віртуальных зносін з чытачамі — важны складнік паспяховай дзейнасці любой абласной, раённай дый сельскай бібліятэкі Беларусі. З гэтай прычыны інтэрнэт-жыццё многіх айчынных бібліятэк за апошнія два гады набыло зусім іншыя абрысы — на многіх сайтах з’явіўся разнастайны і цікавы кантэнт, а афармленне старонак у інтэрнэце часам прыцягвае ўвагу наведвальнікаў не менш за тэкставую інфармацыю.
…
Дарэчы, па словах суразмоўцы, хоць цяпер, падчас пандэміі, наведвальнікаў назіраецца менш, чым звычайна, колькасць віртуальных карыстальнікаў як сайта, так і сацыяльных сетак Любанскай РЦБ значна ўзрасла — прыкладна ў 3-4 разы.
А яшчэ ў Любані вельмі добра супрацоўнічаюць з расійскімі бібліятэкарамі, у прыватнасці з Чалябінска, ладзячы канферэнцыі на платформе Zoom. Так, да слова, робяць і ў Кобрыне, што ў Брэсцкай вобласці.
— Напрыклад, клуб “ПаэтыКо”, які дзейнічае пры Кобрынскай раённай бібліятэцы, праводзіць не толькі рэальныя сустрэчы, але таксама і анлайн-мерапрыемствы, — адзначыла “К” дырэктар мясцовай РЦБС Ларыса Легацюк. — Так, да Дня народнага адзінства члены клуба зладзілі сумеснае анлайн-пасяджэнне з сябрамі з Бранска.
Падобныя анлайн-сустрэчы ладзяцца з дапамогай платформы Zoom, а для ўсіх ахвотных бібліятэкары пакідаюць адрас электроннай пошты ці нумар у Viber, каб госці змаглі атрымаць запрашэнне на відэаімпрэзу.
Дадам, што сёлета за актыўную дзейнасць па зборы, сістэматызацыі і папулярызацыі матэрыялаў пра ганаровых грамадзян кобрынскага краю цэнтральная раённая бібліятэка была ўзнагароджана дыпломам II cтупені па выніках абласнога тура XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”.
…
Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ