У календары нашай памяці: Малая радзіма ў падзеях і асобах. 2022 год
06.01.2022 14:21
У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць святочная выстаўка «У календары нашай памяці: Малая радзіма ў падзеях і асобах. 2022 год».
Выстаўка прадстаўляе матэрыялы, якія адлюстроўваюць асноўныя юбілейныя даты нашай малой радзімы. Гэта падзеі і факты гісторыі, грамадскага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Кобрына і Кобрынскага раёна; памятныя даты знакамітых людзей, біяграфіі якіх звязаны з кобрынскім краем; юбілеі прадпрыемстваў і ўстаноў горада і раёна, якія адбудуцца ў 2022 годзе.
Выстаўка аформлена на аснове выдадзенага бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі краязнаўча-бібліяграфічнага «Календара дат і падзей Кобрыншчыны».