Афанасьева, С. Бібліятэка магчымасцяў / Святлана Афанасьева //Заря. – 2022. – 22 студзеня (№ 6). – С. 15.
24.01.2022 09:17
Афанасьева, С. Бібліятэка магчымасцяў / Святлана Афанасьева //Заря. – 2022. – 22 студзеня (№ 6). – С. 15.
Пераможцам конкурсу “Бібліятэка для моладзі - бібліятэка магчымасцяў”, прысвечанага Году народнага адзінства, у адной з намінацый стала Залеская сельская бібліятэка КобрынскайЦРБС.
Бібліятэка магчымасцяў
Упрауленне культуры Брэсцкага аблвыканкама падвяло вынікі конкурсу па стварэнні інавацыйных бібліятэчных праектаў “Бібліятэка для моладзі - бібліятэка магчымасцяў”, прысвечанага Году народнага адзінства.
Конкурс ладзілі для таго, каб стварыць у бібліятэчнай прасторы ўмовы для адукацыі і фарміравання грамадзянскай пазіцыі маладых карыстальнікаў, праз кнігі, чытанне развіваць у маладога пакалення патрыятычную свядомасць, павагу да гісторыі сваёй краіны. А дапамагчы вырашаць дадзеныя задачы павінны былі інавацыйныя праекты. Як паказалі вынікі, у бібліятэкараў Брэстчыны крэатыўны падыход да працы з чытачамі.
Пераможцам у намінацыі «Адукацыя» стала Драгічынская цэнтральная раённая бібліятэка з праектам “Вялікія інтэлектуальныя гульні “Разумным быць модна!”. У намінацыі “Станаўленне” перамагла Баранавіцкая ЦГБ імя В. Таўлая, а сярод сельскіх бібліятэк лепшай прызнана распрацоўка Пескаўскай СБ Бярозаускага раёна. У намінацыі “Развіццё” у сваіх катэгорыях пераможцамі сталі Лунінецкая цэнтральная раённая бібліятэка і Залеская сельская бібліятэка Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэчнай сістэмы.
Святлана АФАНАСЬЕВА