Новыя набыткі «Берасцейскай скарбніцы»
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Новыя набыткі «Берасцейскай скарбніцы»

PDF Печать E-mail

Дземідовіч, Т. Новыя набыткі «Берасцейскай скарбніцы» / Таццяна Дземідовіч // Заря. – 2022. – 26 лютага (№ 16). – С. 17.

У чарговым нумары альманаха «Берасцейская скарбніца» сярод аўтараў - удзельнікі клуба «ПоэтиКО» пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.


Новыя набыткі «Берасцейскай скарбніцы»

У выдавецтве «Альтэрнатыва» пабачыў свет чарговы нумар альманаха «Берасцейская скарбніца».
Сярод аўтараў – творцы Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, пераможцы конкурсаў, маладыя таленты Брэстчыны, замежныя госці.

Навінкай кнігі сталі старонкі аб дзейнасці некаторых раённых аматарскіх літаратурных клубаў Брэстчыны. Літаратурны агеньчык звычайна падтрымліваюць прафесійныя пісьменнікі, якія жывуць і працуюць у правінцыі. У чытачоў з’явілася магчымасць пазнаёміцца з творчасцю самабытных аўтараў з Каменца, Жабінкі, Століна, удзельнікаў кобрынскіх клубаў «ПоэтиКО» і «Белый аист», клубаў «Пінчукі» пры Пінскай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц і «Адкрыццё» пры Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. Цесныя стасункі пачынаючых творцаў, аматарскіх літаратурных клубаў з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі – яркі доказ літаратурнай еднасці, агульнага бесперапыннага творчага руху на шляху да самапазнання і стварэння сапраўдных літаратурных каштоўнасцяў.


Таццяна Дземідовіч,
старшыня абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Яндекс.Метрика