Першая “Школа міру” на Брэстчыне
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Першая “Школа міру” на Брэстчыне

PDF Печать E-mail

Бібліёграфы цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Першая “Школа міру” на Брэстчыне», якое працягвае цыкл паказальнікаў з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне» і дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём Астроміцкай сярэдняй школы – школы, якая першай на Брэстчыне атрымала ганаровы статус «Школа міру».

Паказальнік мае наступную структуру:
Ад складальніка
I. Да вытокаў
II. У творчым саюзе: сучасны дзень школы
III. Школа міру – школа дабра
IV. У спадчыну – памяць: гісторыка-краязнаўчы музей школы
V. Школьны двор як крыніца натхнення
Спіс крыніц
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне прадстаўляе каля 100 бібліяграфічных крыніц. Уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1985 года. Артыкулы размешчаны па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў.
У выданні прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў з віртуальнага музея на сайце ўстановы адукацыі «Астроміцкая сярэдняя школа» (https://kobrinostrom.znaj.by).
Выказваем падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання настаўніку гісторыі ўстановы адукацыі «Астроміцкая сярэдняя школа», кіраўніку школьнага гісторыка-краязнаўчага музея «Спадчына» Таццяне Аляксееўне Тунчык.

1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика