Літаратурнае падарожжа
31.03.2022 16:41
Літаратурнае падарожжа, прысвечанае творчасці беларускай пісьменніцы Раісы Баравіковай, прайшло ў Дзівінскай бібліятэцы. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на партрэт Раісы Баравіковай: які гэта добры, шчыры чалавек з ветлівым позіркам. З дапамогай кніг слухачы пазнаёміліся з асаблівасцямі творчасці цудоўнай пісьменніцы. Прысутныя прагледзелі відэапрэзентацыю "Праўдзівы класік беларускай прозы" і абмеркавалі кнігу "Казкі астранаўта".