Творчая сустрэча
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Творчая сустрэча

PDF Печать E-mail

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, празаікам, публіцыстам Анатолем Брытуном. 

Аўтарству А. А. Брытуна належаць кнігі, якія заваявалі прызнанне сярод чытачоў кобрынскай бібліятэкі і, наогул, жыхароў горада Кобрына і раёна: «Сяліба», «Пах мускусу», «Трылогія прыгод тысячагоддзя». 

Мерапрыемства сабрала аматараў літаратурнай творчасці і атрымалася інфармацыйна насычаным. Анатолій Арцёмавіч пазнаёміў прысутных са сваёй біяграфіяй; з удзячнасцю, цеплынёй і сынавай любоўю расказаў пра сваіх продкаў. Літаратар паведаміў пра творчы шлях у літаратуру, падзяліўся са слухачамі ўспамінамі, далейшымі творчымі планамі, расказаў пра выданне, якое рыхтуецца да публікацыі. Выступленне Анатоля Брытуна ўвогуле заваражыла прысутных, і амаль дзве гадзіны праляцелi незаўважна. Падчас сустрэчы аўтар адказаў на пытанні. Гучала тэма малой радзімы, гістарычнага мінулага роднага краю, што асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці. Сімвалічна і адметна, што на мерапрыемстве прысутнічаў праўнук Анатолія Арцёмавіча.

Пасля найцікавейшага выступлення ўсе прысутныя мелі магчымасць атрымаць аўтограф аўтара, а таксама сфатаграфавацца з ім. 

Сустрэча чытачоў бібліятэкі з земляком, пісьменнікам Анатолем Брытуном прайшла ў творчай і пазытыўнай атмасферы. Пасля мерапрыемства фонд бібліятэкі папоўніўся яшчэ дзвюма кнігамі «Сяліба», вакол якіх існуе ажыятаж і якія маюць пастаянны попыт у чытачоў. 

Супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтаваны прэзентацыя, адкрыты прагляд літаратуры «Анатоль Брытун. Невыдуманыя лёсы».

8 8 8 8 8 8 8 8

 

 

 

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, празаікам, публіцыстам Анатолем Брытуном.

Аўтарству А. А. Брытуна належаць кнігі, якія заваявалі прызнанне сярод чытачоў кобрынскай бібліятэкі і, наогул, жыхароў горада Кобрына і раёна: «Сяліба», «Пах мускусу», «Трылогія прыгод тысячагоддзя».

Мерапрыемства сабрала аматараў літаратурнай творчасці і атрымалася інфармацыўна-насычаным. Анатолій Арцёмавіч пазнаёміў прысутных са сваёй біяграфіяй; з удзячнасцю, цеплынёй і сынавай любоўю расказаў пра сваіх продкаў. Літаратар паведаміў пра творчы шлях у літаратуру, падзяліўся са слухачамі ўспамінамі, далейшымі творчымі планамі, расказаў пра выданне, якое рыхтуецца да публікацыі. Выступленне Анатоля Брытуна ўвогуле заваражыла прысутных, і амаль дзве гадзіны праляцелi незаўважна. Падчас сустрэчы аўтар адказаў на пытанні. Гучала тэма малой радзімы, гістарычнага мінулага роднага краю, што асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці. Сімвалічна і адметна, што на мерапрыемстве прысутнічаў праўнук Анатолія Арцёмавіча.

Пасля найцікавейшага выступлення ўсе прысутныя, сярод якіх былі і прыхільнікі творчасці Анатоля Брытуна, мелі магчымасць атрымаць аўтограф аўтара, а таксама сфатаграфавацца з ім.

Сустрэча чытачоў бібліятэкі з земляком, пісьменнікам Анатолем Брытуном прайшла ў творчай і пазытыўнай атмасферы. Пасля мерапрыемства фонд бібліятэкі папоўніўся яшчэ дзвюма кнігамі «Сяліба», вакол якіх існуе ажыятаж і якія маюць пастаянны попыт у чытачоў.

        Супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтаваны прэзентацыя, адкрыты прагляд літаратуры «Анатоль Брытун. Невыдуманыя лёсы».

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика