Пятроўская, Н. [«Лірычны настрой»] / Ніна Пятроўская //ЛіМ. – 2022. -13 чэрвеня (№ 22). – С. 15.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Пятроўская, Н. [«Лірычны настрой»] / Ніна Пятроўская //ЛіМ. – 2022. -13 чэрвеня (№ 22). – С. 15.

PDF Печать E-mail

Пятроўская, Н. [«Лірычны настрой»] / Ніна Пятроўская //ЛіМ. – 2022. -13 чэрвеня (№ 22). – С. 15.

«Лірычны настрой» — так называлася літаратурная гасцёўня, якая прайшла ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

 

 

***

«Лірычны настрой» — так называлася літаратурная гасцёўня, якая прайшла ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Назва абрана невыпадкова: гэтай вясной у выдаўца Наталлі Ефціфеевай пабачыў свет другі выпуск літаратурнага альманаха «Лірычны настрой». У ім змешчаны творы чатырнаццаці паэтаў, празаікаў; усе аўтары — члены літаратурнага клуба «ПаэтыКо», які працуе пры бібліятэцы.

На імпрэзу завіталі родныя, сябры і знаёмыя «паэтыкаўцаў», прадстаўнікі сістэмы адукацыі раёна і школьнікі. На пачатку мерапрыемства дырэктар Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ларыса Легацюк расказала пра літаратурны клуб, яго работу і дасягненні. А затым паэты распавялі пра сябе і чыталі свае вершы. Вядучая, кіраўнік клуба «ПаэтыКо», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ефціфеева прадставіла кожнага аўтара альманаха, нават тых, у каго не атрымалася прыйсці. Іх вершы чыталі родныя, вядучая і іншыя творцы. Партрэт літаратурнай суполкі дапоўнілі кніжная выстаўка «ПАЭТЫчны КОбрын» і экспазіцыя рукадзельных работ членаў клуба.

Ніна ПЯТРОЎСКАЯ

Яндекс.Метрика