Увасабленне густу і якасці
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Увасабленне густу і якасці

PDF Печать E-mail

Увасабленне густу і якасці : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 25-годдзя з часу заснавання ВУП «Брэсцкія традыцыі» (Кобрынскі мясакамбінат) / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. – Кобрын : цэнтральная раённая бібліятэка, 2022. – 48 с. : фат. – (Серыя «З гісторыі прадпрыемстваў горада»).

1

Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне з серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада» дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём ВУП «Брэсцкія традыцыі» (Кобрынскі мясакамбінат).

Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік прадстаўлены гісторыка-эканамічным нарысам і спісам крыніц. Выданне мае наступную структуру:

   Ад складальніка

   Гісторыка-эканамічны нарыс:

На пачатку шляху

Круты пад'ём да поспеху

На любы густ: карысна, таму што натуральна

Якасць - на асаблівым кантролі

ВУП «Брэсцкія традыцыі»: аб'яднанне - шлях да поспеху

   Спіс крыніц

   Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.

Паказальнік уключае больш за 100 крыніц. Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, брашуры, главы, раздзелы з кніг, энцыклапедычных выданняў; часопісныя і газетныя артыкулы. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы – па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. Уключаны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1996 года. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі. Адбор літаратуры завершаны ў маі 2022 года.

У інфармацыйна-бібліяграфічным выданні выкарыстаны фотаздымкі розных гадоў з інтэрнэт-сайтаў, а таксама з фотагалерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, Залескай публічнай бібліятэкі.

Паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, культурай, эканомікай.

 

 

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика