Гарадзец – маленькі горад
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Гарадзец – маленькі горад

PDF Печать E-mail

Да 880-годдзя з часу першага згадвання ў гістарычных крыніцах в. Гарадзец Кобрынскага раёна бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтаваны і выдадзены інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Гарадзец – маленькі горад». Гэта чарговае выданне з серыі бібліяграфічных паказальнікаў пад агульнай назвай «Па вёсках нашага краю».

Раней вёска, а сёння аграгарадок, Гарадзец мае даўнюю і багатую гісторыю. Яшчэ ў XII стагоддзі паселішча ўзгадваецца ў летапісах, а пазней нават увайшло ў лік каралеўскіх «сталовых маёнткаў». Невыпадкова жыхары вёскі адчуваюць гонар за сваю малую радзіму, і да яе гісторыі ставяцца з павагай. Нямнога знойдзецца ў Беларусі вёсак, якія мелі гонар атрымаць у сярэднявеччы Магдэбургскае права. Гарадзец быў удастоены такой прывілеі ў 1589 годзе. А ў 1784 годзе тут спыняўся апошні правіцель Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Вёска мае свой герб і сцяг, што таксама не характэрна для сельскіх населеных пунктаў. Дарэчы, яшчэ ў той час гэтае мястэчка лічылася горадам. І сёння гэты куток Кобрыншчыны мае зачараваны і непаўторны імідж, глыбокія культурныя традыцыі.
Выданне змяшчае інфармацыю аб вёсцы-юбіляры, расказвае аб падзеях далёкага мінулага і сучаснасці, славутасцях, традыцыях, вядомых земляках. Удакладняюць інфармацыю фотаздымкі з сайта ўстановы адукацыі «Гарадзецкі дзіцячы сад – сярэдняя школа», архіва Гарадзецкай публічнай бібліятэкі-філіяла, фотагалерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Шырока прадстаўлена бібліяграфія.
Прымеркаваны да Года гістарычнай памяці, інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік закліканы абудзіць пачуццё дачынення да гісторыі і сённяшняга дня сваёй малой радзімы, накіраваны на папулярызацыю гістарычнай спадчыны Кобрыншчыны як асновы патрыятычнага выхавання грамадзян. Выданне прызначана шырокаму колу карыстальнікаў.

1

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика