Кандрашук, Н. Пушчанская музыка восені / Наталля Кандрашук // ЛіМ. – 2022. – 21 кастрычника (№ 42). – С. 3.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Кандрашук, Н. Пушчанская музыка восені / Наталля Кандрашук // ЛіМ. – 2022. – 21 кастрычника (№ 42). – С. 3.

PDF Печать E-mail

Кандрашук, Н. Пушчанская музыка восені / Наталля Кандрашук // ЛіМ. – 2022. – 21 кастрычника (№ 42). – С. 3.

На першым фестывалі бардаўскай песні і паэзіі ў Белавежскай пушчы выступілі прадстаўнікі літаратурнага клуба «ПаэтыКо», які існуе пры Кобрынскай ЦРБ.

 

 

фестывалі

Пушчанская музыка восені

 

Незвычайнае мерапрыемства адбылося ў Белавежскай пушчы. Турыстычнае свята «Роў аленяў» дапоўніла «Музыка восені» (менавіта так назвалі арганізатары Першы фестываль бардаўскай песні і паэзіі).

— Восенню ў Белавежскай пушчы равуць алені. Гэта вельмі складаныя, але непатоўторныя гукі. Таму ў гэтым годзе мы ўпершыню арганізавалі экскурсію на роў аленяў і вячэру на Царскай паляне. А каб не было сумна, вырашылі правесці фестываль «Музыка восені», — тлумачыць вядучы культуролаг Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Вераніка Малавік.

— Што датычыцца Царскай паляны, то, па гістарычных звестках, менавіта тут праводзілі свае паляўнічыя піры цары. Каля дваццаці гасцей выступілі ў гэты вечар на Царскай паляне. Геаграфія выканаўцаў і аўтараў не абмяжоўвалася Камянеччынай (Камянюкі, Дзмітравічы, Высокае, Каменец). Свае спевы пад гітару турыстам падарылі барды са Свіслачы і Брэста, паэты з Кобрына і Мінска. Даволі вялікай была кагорта кабрынчан, у якую ўвайшлі прадстаўнікі двух літаратурных клубаў — «Белы бусел» і «ПаэтыКо» (апошнім, дарэчы, кіруе аўтар гэтага артыкула). Адразу ў дзвюх намінацыях выступіла жыхарка г. Высокае Марыя Ніканчук, падарыўшы слухачам і верш, і песні. Цёплую душэўную атмасферу стваралі не толькі музычная і паэтычная творчасць, але і вялікае вогнішча, якое развейвала подых надыходзячай ночы. На памяць аб фестывалі кожны выканаўца атрымаў дыплом удзельніка, а ўсе прысутныя павезлі дамоў прыемныя ўражанні і добры настрой.

 

Наталля КАНДРАШУК

 

Яндекс.Метрика