Нашы землякі – наш гонар
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Нашы землякі – наш гонар

PDF Печать E-mail

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна славы і прызнання «Нашы землякі – наш гонар», якая стала пачаткам раённага краязнаўчага месячніка.
Асноўная мэта мерапрыемства - папулярызацыя дзейнасці славутых людзей Кобрыншчыны, духоўнае ўзбагачэнне асобы праз далучэнне да спадчыны вядомых землякоў.
Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні сярэдняй школы № 4 г. Кобрына, члены школьнага этнаграфічнага музея «Родныя вытокі».
У ходзе краязнаўчай гадзіны была прадстаўлена слайд-прэзентацыя «Славутыя імёны маёй малой радзімы». Прысутныя пазнаёміліся з шэрагам знакамітых людзей кобрынскага краю, дасягненнямі вядомых землякоў, гісторыямі з іх жыцця; даведаліся аб краязнаўчым асветніцкім біябібліяграфічным праекце кобрынскай бібліятэкі, у які ўвайшлі матэрыялы пра людзей, што пакінулі прыкметны след на старонках гісторыі нашай малой радзімы, выявілі сябе ў розных галінах жыццядзейнасці. Падчас мерапрыемства вучні ўпэўніліся, што кобрынская зямля багатая на людзей, якія сталі яе гонарам і славай.
Асобным блокам прайшла рэклама бібліятэкі і яе паслуг, а таксама знаёмства з публічным цэнтрам прававой інфармацыі, які функцыянуе на базе цэнтральнай бібліятэкі і ў гэтым годзе адзначае 20-годдзе свайго існавання.

6 6 6 6 6 6

 

 

Comments are now closed for this entry

Яндекс.Метрика