Янушка, Ю. Бібліяпрыцемкі: не толькі чытанне, але і гулянне! / Юлія Янушка // Раённыя будні. – 2022. – 28 верасня (№ 76). – С. 8.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Янушка, Ю. Бібліяпрыцемкі: не толькі чытанне, але і гулянне! / Юлія Янушка // Раённыя будні. – 2022. – 28 верасня (№ 76). – С. 8.

PDF Печать E-mail

Янушка, Ю. Бібліяпрыцемкі: не толькі чытанне, але і гулянне! / Юлія Янушка // Раённыя будні. – 2022. – 28 верасня (№ 76). – С. 8.

Сапраўднымі зоркамі музычнай гасцёўні Пружанскай раённай бібліятэкі імя М. Засіма сталі калегі з Кобрына — гурт «Фантазія».

 

Бібліяпрыцемкі: не толькі чытанне, але і гулянне!

 

Бібліятэкі — гэта не толькі выдача кніжак. Яны актыўна пашыраюць час і фармат сваёй працы, нала- джваюць розныя акцыі. Напрыклад, 23 верасня ў раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма прайшлі бібліяпрыцемкі пад мілагучнай назвай «Мой родны кут». Такія нефармальныя сустрэчы ўжо сталі тут добрай традыцыяй.

Мерапрыемства праходзіла вечарам (адсюль і назва) і ўключала ў сябе працу вялікай колькасці разнастайных пляцовак. Кожны госць мог пабачыць рэдкія кнігі, паўдзельнічаць у квэстах, прадэманстраваць свае творчыя здольнасці. I ніхто не абмежаваны звычайнымі бібліятэчнымі забаронамі кшталту: «Не шумець!»

Ну што, адпраўляемся ў гэтае захапляльнае падарожжа!

Адразу на ўваходзе наведвальнікаўсустракала літаратурная выстава «Тры Міколы», прысвечаная знакамітым пружанскім літаратарам: Міколе Засіму, Міколе Купрэеву, Міколе Антаноўскаму. Выстава суправаджалася акцыяй: кожны мог прачытаць любы верш гэтых паэтаў і атрымаць маленькі падарунак.

Другі паверх часова пераўтварыўся ў галерэю, госці маглі разгледзець па-майстэрску вышытыя карціны Ірыны Пасевіч, таксама тут былі выстаўлены шалікі і сурвэткі аўтарства калазубскіх майстрых. У куточку гэтай залы размясціліся гістарычныя выданні часопіса «Алеся», які выходзіць у нашай краіне з 1924 года.

За дзіцячыя забавы «адказвала» настаўніца Ліноўскай школы Людміла Бяскроўная і яе вучаніцы-памочніцы. Яны падрыхтавалі рухавыя беларускія гульні, якія проста захапілі маленькіх чытачоў. Таксама для дзяцей была праведзена творчая майстэрня і этнаграфічны кешынг. Хлопчыкі і дзяўчынкі сваімі рукамі стварылі арганайзер, а ў ходзе кешынгу актуалізавалі свае веды беларускай мовы і літаратуры.

Далей усе госці маглі ўвачавідкі ўпэўніцца, што бібліятэкары не толькі разумныя, але і таленавітыя асобы. Дырэктар установы Таццяна Гуторкіна запрасіла наведвальнікау на канцэрт «Песні, праспяваныя сэрцам». Гледачы з задавальненнем падпявалі любімым хітам, якія выконвалі бібліятэкары. Але сапраўднымі зоркамі музычнай гасцёўні сталі калегі з Кобрына — гурт «Фантазія», які на пружанскія бібліяпрыцемкі завітаў амаль у поўным складзе.

Такім чынам, можна зрабіць вывад, што бібліятэка — не толькі традыцыйная ўстанова, якая дае кнігі і інфармацыю, але і месца, куды можна прыйсці па шчырыя зносіны, дзе чалавек любога ўзросту можа рэалізаваць сябе і проста весела правесці час.

Юлія ЯНУШКА.

 

Яндекс.Метрика