Дземідовіч, Т. Не пакідайце ж мовы беларускай! / Таццяна Дземідовіч // Заря. – 2023. – 25 февраля (№ 15). – С. 16.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Дземідовіч, Т. Не пакідайце ж мовы беларускай! / Таццяна Дземідовіч // Заря. – 2023. – 25 февраля (№ 15). – С. 16.

PDF Печать E-mail

Дземідовіч, Т. Не пакідайце ж мовы беларускай! / Таццяна Дземідовіч // Заря. – 2023. – 25 февраля (№ 15). – С. 16.

Кіраўнік літаратурнага клуба “ПоэтиКо” Н. Кандрашук прыняла ўдзел у творчай імпрэзе “Магутнае слова, ты, роднае слова!”, арганізаванай Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

 

Не пакідайце ж мовы беларускай!

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у кнігарні “Іскра” Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі арганізавала творчую імпрэзу “Магутнае слова, ты, роднае слова!”, у якой прынялі ўдзел студэнты, школьнікі і пісьменнікі.

Маладыя паэты, студэнткі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна Ірына Макарчук і Кацярына Мізэрыя натхнёна прачыталі свае вершы, расказалі, як адкрылі для сябе багацце беларускай мовы і свой паэтычны дар. У багажы студэнтак ужо ёсць публікацыі ў сур’ёзных літаратурных выданнях - штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Маладосць” - і яшчэ шмат творчых планаў!

Паэт, выдавец, кіраўнік літаратурнага клуба “ПоэтиКо” Наталля Кандрашук прыехала на сустрэчу з Кобрына. Праз вершы і лірычныя прызнанні яна расказала, як беларуская мова паўплывала на яе творчасць, светапогляд. Брэсцкі празаік, аўтар гістарычных прыгодніцкіх твораў Анатоль Брытун у сваім выступленні падкрэсліў важнасць ведання роднай мовы для сучаснага чалавека, а лаўрэат Нацыянальнай прэміі Беларусі пісьменніца Зінаіда Дудзюк паглыбілася ў гісторыю беларускай мовы, захапляючы прысутных цікавымі фактамі і гіпотэзамі, зрабіла агляд сваіх раманаў “Слодыч і атрута”, “Паляванне зграяй”.

Асаблівую атмасферу свята стварылі юныя артысты аб’яднання па інтарэсах “Тэатральная творчасць” СШ № 9 г. Брэста, якім кіруе настаўніца Вольга Наўцэня. Дзеці падрыхтавалі спектакль з выкарыстаннем батлеечных традыцый па апавяданні Расціслава Бензерука “Чаму воўк не складае вершаў”.

Дырэктар кнігарні “Іскра” Святлана Юнчык уручыла юным талентам падарункі ад ААТ “Белкніга”.

Словы ўдзячнасці ад пісьменнікаў і школьнікаў гучалі і ў адрас супрацоўнікаў кнігарань, бо сапраўды пах новых кніг - адзін з пахаў шчаслівага дзяцінства. I так прыемна, што побач з класічнымі творамі сёння стаяць кнігі сучасных аўтараў, што праз вякі гучаць словы беларускага першадрукара Францыска Скарыны - і кожны з нас сваёй стваральнай працай, сваімі добрымі думкамі, прамовамі можа спрычыніцца да захавання нашай спадчыны, мовы, літаратуры.

 

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага

абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

Яндекс.Метрика