ПАЛАЖЭННЕ аб раённым конкурсе «ІМЯ Ў ЛЕТАПІСЕ МАЛОЙ РАДЗІМЫ»
І. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення раённага конкурсу даследчых краязнаўчых работ «Імя ў летапісе малой радзімы» (далей – Конкурс) сярод бібліятэчных работнікаў дзяржаўнай установы культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» (далей - Установа).
1. 2. Конкурс прымеркаваны да Года міру і стварэння.
1.3. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка (далей – ЦРБ).
ІІ. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
2.1. Садзейнічанне актывізацыі краязнаўчай дзейнасці публічных бібліятэк.
2.2. Фарміраванне матывацыі, далучэнне супрацоўнікаў бібліятэк да пошукавай, даследчай работы.
2.3. Стымуляванне творчай актыўнасці і прафесійных навыкаў супрацоўнікаў бібліятэк у краязнаўча-пошукавай дзейнасці.
2.4. Вывучэнне жыццёвага і працоўнага шляху вядомых людзей сваёй малой радзімы.
2.5. Услаўленне малой радзімы праз папулярызацыю імёнаў славутых землякоў.
2.6. Стварэнне ўласнага электроннага краязнаўчага прадукта.
2.7. Выяўленне найбольш цікавых і значных краязнаўчых даследаванняў, абагульненне і распаўсюджванне найбольш паспяховага вопыту ў сферы гісторыка-краязнаўчай даслед-чай дзейнасці.
III. ПАРАДАК І УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
3.1. Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны:
пачатак конкурсу - 1 сакавіка 2023 года,
заканчэнне прыёму работ – 1 лістапада 2023 года,
публічная абарона, прэзентацыя даследчых работ - 17 лістапада 2023 года (на працягу 10 хвілін),
падвядзенне вынікаў – снежань 2023 года.
3.2. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу будзе прадстаўлена на інфармацыйным сайце Установы.
3.3. У Конкурсе прымаюць ўдзел усе публічныя бібліятэкі Установы.
3.4. Даследчыя работы прадастаўляюцца на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе.
3.5. Дапаўненнем да тэкставай работы з’яўляюцца мультымедыйныя дадаткі, якія падаюцца ў электронным выглядзе.
3.6. Метадычную падтрымку конкурсу ажыццяўляюць бібліёграфы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ.
IV. ПАТРАБАВАННІ ДА ЗМЕСТУ РАБОТ
4.1. Даследчая праца аб жыцці і дзейнасці вядомых землякоў павінна ўяўляць сабою даследаванне, заснаванае на дэталёвым зборы дадзеных (важныя вехі жыццядзейнасці, дасягненні, справы на карысць вялікай і малой радзімы і г. д.). Асноўныя крыніцы даследавання — гэта інтэрв'ю, аўтабіяграфія героя, расповеды родных, успаміны знаёмых, блізкіх; архіўныя крыніцы, сямейныя фотаздымкі, працоўныя ўзнагароды; публікацыі (друкаваныя, электронныя), іншыя запісы.
4.2. На Конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя работы, у якіх распавядаецца пра адметных землякоў, якія ў розныя гістарычныя перыяды дасягнулі поспехаў у разнастайных сферах дзейнасці, якія нарадзіліся, жылі на кобрынскай зямлі, ці вылучыліся сваімі здольнасцямі ў іншых рэгіёнах, краінах, а таксама славутых земляках-сучасніках.
4.3. На конкурс не прымаюцца працы, якія не маюць дачынення да тэматыкі конкурсу, носяць недаследчы характар.
4.4. На Конкурс прымаюцца работы на папяровым носьбіце ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі:
тытульны ліст, на якім павінна быць назва Конкурсу, тэма работы, назва ўстановы культуры, прозвішча канкурсанта, нумар кантактнага тэлефона;
аб’ём конкурснай работы не абмежаваны Тэкст работы павінен быць надрукаваны ў тэкставым рэдактары MS Word. Шрыфт Times New Roman, фармат А 4, кегель 14, інтэрвал 1,5; палі: справа – 15 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – па 20 мм). Нумарацыя старонак – знізу па цэнтры старонкі. Пажадана фотадакументальнае суправаджэнне;
спіс крыніц павінен адпавядаць агульнапрынятым бібліяграфічным правілам.
V. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ КОНКУРСНЫХ ПРАЦ
5.1. Адпаведнасць тэматыцы, парадку і ўмовам правядзення Конкурсу.
5.2. Глыбіня праведзенага даследавання, паўната раскрыцця тэмы.
5.3. Арыгінальнасць (уласны падыход да выбару тэмы і яе раскрыцця).
5.4. Змястоўнасць і мастацкі падыход (работа ў выглядзе інфармацыйна-публіцыстычнага жанра: інтэрвью, нарыса, эсэ, нататка).
5.5. Выкарыстоўванне ў рабоце матэрыялаў з самых разнастайных крыніц, ступень іх апрацоўкі (публікацыі, сямейны архіў, архіўныя матэрыялы, вусныя крыніцы, надмагільныя надпісы).
5.6. Нагляднасць ілюстрацыйнага матэрыялу (генеала-гічны роспіс, малюнкі, фотаздымкі).
5.6. Краязнаўчая і грамадска-практычная значнасць работ.
VІ. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
6.1. Для правядзення Конкурсу, ацэнкі работ удзельнікаў і падвядзення вынікаў Конкурсу ствараецца Аргкамітэт (гл. Дадатак).
6.2. Урачыстае падвядзенне вынікаў краязнаўчага конкурсу і ўзнагароджванне яго пераможцаў (лаўрэатаў) адбудзецца 15 снежня 2023 года.
6.3. Па выніках конкурсу пераможцам уручаюцца дыпломы I, II, III ступені. Па рашэнню журы лепшыя работы могуць быць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі.
6.4. Вынікі конкурсу будуць размешчаны на сайце Установы.
ДАДАТАК
Аргкамітэт (журы) Конкурсу
1. Легацюк Л. В. – дырэктар Установы
2. Галавейка Т. А. – заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ
3. Клімук Ю. П. – заг. аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ
4. Курачук С. Д. – бібліёграф I катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ
5. Дардзюк Л. С. - бібліёграф II катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБ
Кантактная інфармацыя:
аддзел абслугоўвання і інфармацыі
3-85-75
ПАЛАЖЭННЕ
аб раённым конкурсе