Курачук, С. Нельга забыць – у імя мірнай будучыні / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2023. – 22 сакавіка (№ 21). – С. 5 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Нельга забыць – у імя мірнай будучыні / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2023. – 22 сакавіка (№ 21). – С. 5 : фат.

Да 80-годдзя Хатынскай трагедыі ў гісторыка-краязнаўчым цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана выстава-боль «Нельга забыць – у імя мірнай будучыні».

 

 

 

Нельга забыць – у імя мірнай будучыні

У памяць аб ахвярах спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны, прымеркаванай да сумнай даты - 80-годдзя Хатынскай трагедыі, у гісторыка-краязнаўчым цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана выстава-боль «Нельга забыць – у імя мірнай будучыні».

Хатынь стала ўвасабленнем усіх вогненных вёсак, незлічоных ахвяр-пагарэльцаў. Напярэдадні трагічнай даты ў кобрынскай бібліятэцы пачала дзейнічаць выстава-боль «Нельга забыць – у імя мірнай будучыні», якую прадстаўляюць два разделы: першы «Хатынь - вёска, якой няма і якая будзе існаваць вечна» - аб трагічным, журботным лёсе Хатыні, і другі - «Агнём вайны адзначаны: вогненныя вёскі Кобрыншчыны». Шырока даецца фактаграфічны матэрыял: лічбы і факты пра спаленыя населеныя пункты Кобрыншчыны, Брэстчыны (Трагедыя ў датах), прадстаўлены карты, фотаздымкі. На выставе можна ўбачыць і творчыя работы вучняў школ Кобрынскага раёна пад агульнай назвай «Трагедия сожжённых деревень Кобринщины».

Адметнасцю выстаўкі з’яўляюцца краязнаўчыя матэрыялы, падрыхтаваныя бібліёграфамі бібліятэкі. Сярод іх: інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік «Хатыні вогненныя сёстры. Нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі на Кобрыншчыне»; дыск пад аднайменнай назвай, у якім знайшлі адлюстраванне алічбаваныя выданні з базы дадзеных (каля 100 крыніц); маршрут краязнаўчай экспедыцыі «Трагічныя старонкі гісторыі краю. Агнём вайны адзначаны», праведзены супрацоўнікамі бібліятэкі; фотарэпартаж «Вялікі спіс крывавы», прадстаўлены ў выглядзе набору паштовак з інфармацыяй аб вёсках Кобрынскага раёна, якія спасціг трагічны лёс Хатыні, а таксама папка-дасье «Вогненныя вёскі Кобрыншчыны».

Асноўная ідэя выставы – нагадаць аб чорным мінулым, якое не павінна паўтарыцца нідзе і ніколі, і падкрэсліць каштоўнасць захавання міру.

 

Святлана КУРАЧУК,

бібліёграф Кобрынскай

цэнтральнай раённай бібліятэкі

 

Яндекс.Метрика