Пятроўская, Н. Свет кнігі без межаў / Ніна Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2023. – 1 красавіка (№24). – С. 12.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Пятроўская, Н. Свет кнігі без межаў / Ніна Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2023. – 1 красавіка (№24). – С. 12.

PDF Печать E-mail

Пятроўская, Н. Свет кнігі без межаў / Ніна Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2023. – 1 красавіка (№24). – С. 12.

Другі год запар сярод выступоўцаў на пляцоўках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашу былі члены кобрынскага літаратурнага клуба «ПаэтыКо».

  

Свет кнігі без межаў

 

Штогод так званы мінскі «капялюш» (выставачны комплекс «БелЭкспа») ператвараецца ў царства кніг, выдаўцоў і пісьменнікаў, прымаючы ў сваіх сценах Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, якая ў гэтым годзе прайшла ў трыццаты раз. Другі год запар сярод выступоўцаў на пляцоўках адметнага форуму былі члены кобрынскага літаратурнага клуба «ПаэтыКо» - у складзе дэлегацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале са старшынёй аддзялення Таццянай Дземідовіч.

Але перш чым завітаць у «БелЭкспа», берасцейцы накіраваліся ў офіс Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзе прынялі ўдзел у міжнародным круглым стале разам з расійскімі пісьменнікамі. Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі гэтая падзея набыла асаблівую знакавасць. Тым больш, што і літаратары размаўлялі не толькі пра жыццё літаратурных саюзаў у абедзвюх дзяржавах, але і пра пісьменніцкія стасункі паміж нашымі краінамі. Расійскі бок на мерапрыемстве прадстаўлялі галоўны рэдактар «Литературной газеты» Максім Замшаў, вядучы спецыяліст выдавецкіх праектаў Андрэй Маркаў, член журы прэміі «Ясная Паляна», пісьменнік Уладзіслаў Атрошанка, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Масква» Міхаіл Папоў. Прыемна, што старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ у выступленні адзначыла актыўнае літаратурнае жыццё на Кобрыншчыне, дзе арганізатарам многіх мерапрыемстваў з’яўляецца член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага клуба «ПаэтыКо» Наталля Кандрашук.

Што тычыцца непасрэдна самой выстаўкі-кірмашу, то яна была прысвечана Году міру і стварэння, а ганаровым госцем на ёй была Расійская Федэрацыя. Кніжны форум прайшоў пад дэвізам: «Свет кнігі без межаў». I гэта было сапраўды так: 20 краін прадставілі наведвальнікам свае кніжныя навінкі. Прайшло шмат прэзентацый і выступленняў пісьменнікаў на розных пляцоўках. Дэлегацыі абласных аддзяленняў выступалі на галоўный сцэне Нацыяльнага стэнда. Там жа падчас выступлення берасцейцаў прачыталі свае вершы і кабрынчанкі Марына Міхалюк і Наталля Кандрашук. Апошняя прэзентавала сваю новую рускамоўную паэтычную кнігу «На изломе строки». Сярод прэзентаваных кніжных навінак была перавыданая кніга Анатоля Брытуна «Сяліба». Аўтара таксама можна далучыць да кабрынчан, таму што яго школьныя гады прайшлі ў Верхалессі. I яшчэ адна прадстаўленая кніга мела дачыненне да Кобрына, бо яна пабачыла свет у выдаўца Ефціфеевай Н. П., якая працуе ў нашым горадзе. Гэта раман «Паляванне зграяй» мэтра беларускай прозы Зінаіды Дудзюк. Адметна, што сярод гледачоў на імпрэзе прысутнічаў народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец. Менавіта яму берасцейцы пасля свайго выступлення саступілі галоўную сцэну.

Засталося дадаць, што асабліва паспяхова пачаўся гэты год для Анатоля Брытуна. Перавыданне кнігі, вядома, добрая з’ява для пісьменніка. Але атрыманне літаратурнай узнагароды як прызнання творчасці на пэўным узроўні болей значная падзея. Літаральна месяц таму Анатоль Арцёмавіч стаў пераможцам абласнога конкурсу «Духоўная веліч» з кнігай «Трылогія прыгод тысячагоддзя» ў намінацыі «Літаратура для дзяцей і падлеткаў». А 29 сакавіка ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася творчая сустрэча з ім.

Ніна Пятроўская.

 

Яндекс.Метрика