Дземідовіч, Т. Літкантакт: Брэст — Краснаярск / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і мастацтва. – 2023. – 31 сакавіка (№ 13). – С. 2.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Дземідовіч, Т. Літкантакт: Брэст — Краснаярск / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і мастацтва. – 2023. – 31 сакавіка (№ 13). – С. 2.

PDF Печать E-mail

Дземідовіч, Т. Літкантакт: Брэст — Краснаярск / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і мастацтва. – 2023. – 31 сакавіка (№ 13). – С. 2.

Кіраўнік літаратурнага клуба «ПоэтиКо» Н. Кандрашук прыняла удзел у беларуска-расійскай анлайн-канферэнцыі.

 

 

У Саюзе пісьменнікаў Беларусі

 

Літкантакт: Брэст — Краснаярск

 

Праз тысячы кіламетраў пралёг мост сяброўства паміж Брэстам і Краснаярскам. Не першы год супрацоўнічае з часопісам прозы, паэзіі і публіцыстыкі «Новый Енисейскпй литератор» брэсцкі фантаст Сяргей Белаяр. Ён і дапамог наладзіць кантакты пісьменнікам Расіі і Беларусі.

12 сакавіка брэсцкая дэлегацыя выйшла на сувязь з краснаярскай. Да прагляду трансляцыі таксама далучыліся пісьменнікі з Лесасібірска, Мінусінска, Дзіўнагорска, Жалезнагорска і нават з Находкі.

На пачатку форуму ўдзельнікаў анлайн-канферэнцыі песнямі на беларускай і рускай мовах вітаў фолк-гурт «Лад».

Вершы пра братэрства народаў прачытаў заслужаны журналіст Георгій Тамашэвіч. Празаік, рэдактар Аляксандр Валковіч расказаў пра літаратурна-краязнаўчы альманах «Астрамечаўскі рукапіс». Паэтэса Таццяна Шульга прычытала свае творы. А кіраўнік літаратурнага клуба «ПоэтиКо» Наталля Кандрашук агучыла вершы на беларускай мове. Пра супрацоўніцтва з расійскімі пісьменнікамі, майстар-класы, творчыя паездкі, фестывалі павёў сваю гаворку старшыня грамадскай арганізацйі «Рускае таварыства» Сяргей Моладаў. Дырэктар гарадской цэнтралізаванай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Святлана Гарадзецкая падзялілася цікавымі формамі працы з расійскімі пісьменнікамі, у тым ліку ў анлайн-фармаце.

Краснаярскае рэгіянальнае аддзяленне прадставіў старшыня Сяргей Кузічкін, а таксама яго намесніца, заслужаны работнік культуры Краснаярскага краю, паэтэса Марына Савіных, якая стаяла каля вытокаў стварэння літаратурнага часопіса для сямейнага чытання «Дзень і ноч». Метадыст Краснаярскага Дома мастацтваў Кацярына Маліноўская пазнаёміла з найстарэйшым у рэгіёне літаратурным выданнем — альманахам «Енісей». Паэтэса Таццяна Панова пранікнёна прачытала вершы пра сяброўства, любоў да Радзімы... Пра сваю дзейнасць як пісьменніка і выдаўца расказаў празаік, заслужаны работнік культуры Краснаярскага краю Уладзімір Несцярэнка. Выступілі таксама паэт і празаік, прафесар тэхналагічнага ўніверсітэта, доктар філасофскіх навук Міхаіл Яцэнка, празаік, публіцыст, журналіст, аўтар кнігі даследаванняў падзення Тунгускага метэарыта Мікалай Юрлаў, паэт і літаратурны крытык, прафесар аэракасмічнага ўніверсітэта, кандыдат філасофскіх навук Уладзімір Замышляёў.

Першая сустрэча натхніла на сумесныя творчыя задумы. У найбліжэйшым нумары альманаха «Берасцейская скарбніца» будуць надрукаваны творы краснаярскіх пісьменнікаў.

 

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

 

 

Яндекс.Метрика