Дземідовіч, Т. Юбілейная берасцейская скарбніца… / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і мастацтва. – 2023. – 23 чэрвеня (№ 25). – С. 7 : іл.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Дземідовіч, Т. Юбілейная берасцейская скарбніца… / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і мастацтва. – 2023. – 23 чэрвеня (№ 25). – С. 7 : іл.

PDF Печать E-mail

Дземідовіч, Т. Юбілейная берасцейская скарбніца… / Таццяна Дземідовіч // Літаратура і мастацтва. – 2023. – 23 чэрвеня (№ 25). – С. 7 : іл.

У пятым, юбілейным, нумары альманаха «Берасцейская скарбніца» змешчаны публікацыі членаў клуба «ПоэтиКо» Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 

 

Юбілейная берасцейская скарбніца…

У пятым, юбілейным, нумары альманаха «Берасцейская скарбніца» змешчаны вершы і проза пісьменнікаў Брэсцкага абласнога аддзя- лення Саюза пісьменнікаў Беларусі, гасцей і ўдзельнікаў літаратурных клубаў Брэстчыны.

Асноўная тэма выпуску — падвядзенне творчых вынікаў Года гістарычнай памяці. Адным з запамінальных мерапрыемстваў стаў першы фестываль «Берасцейскае шматгалоссе». Падчас паездкі 27 кастрычніка 2022 года пісьменніцкая дэлегацыя наведала гісторыка-літаратурныя мясціны, пазнаёмілася з краязнаўчым музеем у Малых Сяхновічах і мемарыяльным комплексам «Драмлёва»... Памяці «вогненных вёсак» быў прысвечаны і абласны літаратурны конкурс «Слёзы сясцёр Хатыні». У «Берасцейскую скарбінцу» ўвайшлі творы пераможцаў — Мікалая Антаноўскага, Расціслава Бензерука, Надзеі Парчук, Марыі Філіпавай, Ірыны Саломкі, Надзеі Момлік.

У рубрыцы «Конкурсы» змешчаны пародыі ўладальніцы Гран-пры гумарыстычнага конкурсу «Папяровы бусел-21» Зінаіды Дудзюк. А дзіцячая старонка прадстаўлена арыгінальнымі творамі юнай казачніцы з Пінска Ганны Клімовіч і гаспадыні літаратурна-творчай майстэрні «Літаратурная альтанка» Вольгі Сандрыкавай.

Гэтым разам ганаровымі гасцямі выдання сталі члены Краснаярскай рэгіянальнай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі. Тысячы кіламетраў не сталі перашкодай і для таго, каб кіраўнікам творчых суполак сустрэцца асабіста. У офісе Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі пабываў старшыня Краснаярскай пісьменніцкай арганізацыі Сяргей Кузічкін. Ён урачыста перадаў альманах «Новы Енісейскі літаратар», у які ўвайшлі творы берасцейскіх пісьменнікаў, а таксама падрабязны рэпартаж з арганізаванага раней тэлемоста Брэст — Краснаярск. У сваю чаргу ў рубрыцы «Масты сяброўства» Брэсцкага альманаха змешчаны празаічныя творы і паэзія 13 пісьменнікаў Краснаярскага краю, а таксама падрабязны аповед пра гісторыю літаратурнага жыцця краснаярцаў.

Празаічная рубрыка «Іскры з-пад капытоў Пегаса» змяшчае фантастычныя апавяданні складальніка альманаха Сяргея Белаяра, філасофскія мініяцюры Ірыны Фаміной, творы найстарэйшага празаіка Брэста Ірэны Нямчонак, павучальныя і рамантычныя гісторыі пра падлеткаў Валянціны Пігас з Кобрына і аўтара гэтых радкоў, а таксама развагі пра дзіцячае мысленне Святланы Сцепанчук з Івацэвічаў.

«Жамчужныя россыпы» паэтычнай рубрыкі знаёмяць з творчасцю 26 аўтараў, а адкрывае яе гамяльчанка Ганна Атрошчанка. Літаратурную Століншчыну прадставілі Галіна Бабарыка і Васіль Казачок, новымі творамі парадавалі івацэвіцкія аўтары — Святлана Сцепанчук, Віктар Рэчыц, Аляксандр Хоміч, пісьменнікі з Пінска — Валерый Грышкавец, Жанна Завацкая, Тамара Лазнюха. Своеасаблівым вынікам гадавой творчай працы сталі публікацыі членаў клуба «ПоэтиКо» на чале з кіраўніком Наталляй Кандрашук — Алёны Котавай, Марыны Міхалюк, Надзеі Момлік, Зінаіды Навасад.

Паэтычныя радкі Любові Красеўскай сталі сімвалам яднання Брэста і Краснаярска, бо паэтка нарадзілася ў Сібіры.

Тэмамі багатай гістарычнай спадчыны, гераічных і трагічных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, вершамі да юбілею класіка Янкі Купалы, які адзначаўся ў мінулым годзе, адзначаны паэтычныя радкі Зінаіды Дудзюк, Веры Вакулы, Настассі Нарэйкі, Надзеі Парчук, Георгія Тамашэвіча. Глыбока лірычныя, філасофскія ноткі адчуваюцца ў творчасці Ірыны Морых, Таццяны Шульгі, Алесі Барысюк, Ірыны Сідарчук, Марыны Шадуі, Міколы Панасюка.

За пяць гадоў брэсцкі альманах стаў сапраўднай скарбніцай, у якой захоўваюцца ўспаміны пра важныя літаратурныя мерапрыемствы Брэстчыны, беражліва збіраюцца найлепшыя творы, дзякуючы выданню ма- цуецца і літаратурнае сяброўства паміж літаратарамі з розных гарадоў і краін!

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ

 

 

Яндекс.Метрика