Гісторык, картограф, літаратар
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Гісторык, картограф, літаратар

PDF Печать E-mail

З 1 па 31 ліпеня ў краязнаўчым інфармацыйным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі праходзіць юбілейная выстава-партрэт «Гісторык, картограф, літаратар», прысвечаная 85-годдзю вучонага-гісторыка, даследчыка ў галіне гістарычнай геаграфіі і картаграфіі Беларусі, пісьменніка, выдаўца Льва Рамановіча Казлова.
Выстава знаёміць з асноўнымі работамі Л. Р. Казлова, сярод якіх навукова-папулярны альбом «Старажытная картаграфія Беларусі», выданне «Стагоддзі на картах», навукова-папулярны ілюстраваны «Гістарычны атлас Беларусі» і іншыя, якія раскрываюць талент нашага земляка як картографа. У нейкай ступені данінай павагі і любові да роднага краю, абавязку перад землякамі Леў Рамановіч лічыць працу над кнігай «Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна», гісторыка-эканамічным нарысам да 700-годдзя Кобрына «Кобрын», у выданні якіх ён прымаў непасрэдны ўдзел. Зацікавяць наведвальнікаў экспазіцыі і літаратурныя выданні Льва Казлова: кніга гістарычных анекдотаў «З дазволу караля і вялікага князя», гістарычная трылогія «Радзівіл “Сіротка”» (кн. 1), а таксама выдадзены пад псеўданімам Плат. Гудовіч зборнік вершаў «Размова нанова».
Аснову выстаўкі складаюць матэрыялы, перададзеныя ў дар бібліятэцы Львом Раманавічам. Выстава, прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння Л. Р. Казлова, уключае работы аўтара, а таксама публікацыі аб жыцці і дзейнасці вучонага, у тым ліку інфармацыйна-бібліяграфічныя выданні бібліятэкі аб юбіляры. Экспазіцыя дапоўнена фатаграфіямі, картамі. Прадстаўлена больш за 40 дакументаў.
Напярэдадні выдатнай даты мудрасці і дасягненняў землякі жадаюць Льву Раманавічу захаваць на доўгія гады моцнае здароўе, аптымізм, энергію, працаздольнасць. І чакаюць новых сустрэч!

 

Яндекс.Метрика