Пятроўская, Н. Літаратурнае свята ў Гарадку / Ніна Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2023. – 9 верасня (№ 58). – С. 7 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Пятроўская, Н. Літаратурнае свята ў Гарадку / Ніна Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2023. – 9 верасня (№ 58). – С. 7 : фат.

PDF Печать E-mail

Пятроўская, Н. Літаратурнае свята ў Гарадку / Ніна Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2023. – 9 верасня (№ 58). – С. 7 : фат.

На Дне беларускага пісьменства ў г. Гарадок Граматай СПБ узнагароджана Н. Кандрашук, кіраўнік літаратурнага клуба «ПаэтыКо». З нагоды Дня беларускага пісьменства падзякай Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ узнагароджана бібліятэкар I катэгорыі Залескай публічнай бібліятэкі І. Пакалюк.

 

 

Літаратурнае свята ў Гарадку

 

Дзень беларускага пісьменства сёлета прайшоў у трыццаты раз. Вялікую літаратурную імпрэзу прымаў г. Гарадок Віцебскай вобласці. Сярод тых, хто дзяліўся сваёй паэтычнай творчасцю з гасцямі свята, была кабрынчанка - член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Кандрашук.

Гарадоцкі раён адметны тым, што там, у вёсцы Астраўляны, у XIX стагоддзі нарадзіўся беларускі паэт Канстанцін Вераніцын, які напісаў паэму «Тарас на Парнасе». Падчас урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства гарадчанам і гасцям горада вядомыя артысты прапанавалі ўрывак з паэмы ў сучаснай інтэрпрэтацыі.

Але, вядома, галоўнай дзеяй свята стала раскрыццё пісьменніцкай інтрыгі года - уручэнне нацыянальнай літаратурнай прэміі. Пад бурныя авацыі гледачоў на галоўную сцэну пады- маліся беларускія літаратары года: Соф’я Шах («Дыядэмная споведзь» - «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі»), старшыня Гомельскага. абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч («Па веры вашай...» - «Лепшы твор прозы»), Уладзімір Макараў («Во имя будушего страны. О приоритетах национальной безопасности в новом веке» - «Лепшы твор публіцыстыкі»), Аліна Сабуць («Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў» - «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»), намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах («Пашка і сонечны праменьчык» - «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»), Алеся Прыходзька («Хлюпик и друг его Нюня» - «Лепшы дэбют»). Дарэчы, кнігі-пераможцы С. Шах, У. Гаўрыловіча, А. Стэльмах, А. Прыходзькі ёсць у фондах Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Акрамя таго, узнагароджаны і іншыя літаратары. Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі за плённую літаратурную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўзнагароджана кабрынчанка Наталля Кандрашук - член СПБ, кіраўнік літаратурнага клуба «ПаэтыКо», які працуе пры раённай бібліятэцы. Граматы атрымалі і яе сябры па пісьменніцкім цэху з Брэсцкага абласнога аддзялення: Зінаіда Дудзюк (г. Брэст), Васіль Казачок (в. Гарадная Столінскага раёна) і ТаццянаКанапацкая (г. Лунінец).

За папулярызацыю беларускай літаратуры, творчасці пісьменнікаў Брэстчыны, высокі прафесіяналізм, арганізацыю літаратурных мерапрыемстваў, падтрымку талентаў і з нагоды Дня беларускага пісьменства Падзякай Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ўзнагароджана бібліятэкар першай катэгорыі Залескай публічнай бібліятэкі Ірына Пакалюк.

На свяце падведзены вынікі некаторых рэспубліканскіх творчых конкурсаў, сярод якіх і конкурс чытальнікаў «Жывая класіка», па выніках якога адзначана наша юная зямлячка з аг. Пескі Ганна Малышчык (3-е месца).

У святочныя дні ў Гарадку працавала неверагодная колькасць цікавых пляцовак, прайшло шмат мерапрыемстваў. Нельга не сказаць пра тое, што госці ўрачыстасцяў першымі змаглі паглядзець фільм «На другім беразе», прэм’ерны паказ якога ў кінатэатрах адбудзецца толькі 14 верасня.

 

Ніна ПЯТРОЎСКАЯ.

 

 

Яндекс.Метрика