Елізарава, Ж. Беларуская мова – мелодыя душы / Жана Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2024. – 23 сакавіка (№ 12). – С. 8 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Елізарава, Ж. Беларуская мова – мелодыя душы / Жана Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2024. – 23 сакавіка (№ 12). – С. 8 : фат.

PDF Печать E-mail

Елізарава, Ж. Беларуская мова – мелодыя душы / Жана Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2024. – 23 сакавіка (№ 12). – С. 8 : фат.
Свята беларускай песні і паэзіі «Беларуская мова - мелодыя душы», ініцыятарамі якой выступілі Залескі цэнтр культуры і вольнага часу і Залеская публічная бібліятэка, у гэтым годзе набыла статус раённага мерапрыемства.
 
 
Беларуская мова – мелодыя душы
16 сакавіка ў Залескім Доме культуры і вольнага часу адылося пятае свята беларускай песні і паэзіі «Беларуская мова - мелодыя душы».
Традыцыйная вечарына, ініцыятарамі якой выступілі Залескі цэнтр культуры і вольнага часу і Залеская публічная
бібліятэка, у гэтым годзе набыла статус раённага мерапрыемства.
Свята праходзіла ў фармаце конкурсу падзвюх намінацыях: «Песня» і «Паэзія» і ў трох узроставых групах. У складзе журы працавалі начальнік аддзела культуры Кобрынскага
райвыканкама Валянціна Пакалюк, дырэктар Кобрынскага Палаца культуры Валянціна Кірылюк, настаўнік па класе вакала дзіцячай школы мастацтваў г. Кобрына Вольга Кожух-
Камінская, мастацкі кіраўнік народнага ансамбля гарманістаў «Кобрынскі гармонік» Магдалінскага Дома культуры Вольга
П’я'нцава, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кобрынскай РЦБС Таццяна Галавейка.
Свята сабрала поўную залу зацікаўленых гледачоў, якія шчырымі апладысментамі сустракалі кожнага ўдзельніка. На працягу дзвюх гадзін прыгожа гучала беларускае слова з вуснаў дашкольнікаў, школьнікаў, пенсіянераў, якія спявалі, чыталі, інсцэніравалі творы класікаў і сучасных беларускіх аўтараў.
Пакуль журы падводзіла вынікі конкурсу, гледачам была прапанавана канцэртная пра- грама ў выкананні ансамбля народнай песні «Залеская гамонка», аматарскага аб’яднання «Піражок».
Журы было нялёгка: кожны выканавец быў дастойны звацца пераможцам. Сярод вакалістаў лаўрэатамі I ступені сталі Марыя Свідуновіч, Максім Пушыла, Анжаліка Сухарэвіч, сярод чытальнікаў - Дарыя Легастаева, Раман Кулік, Наталля Бура.
Гран-пры ў намінацыі «Песня» атрымала Яна Вышынская (Астроміцкая ДШМ) за выкананне песні «Спытай у неба».
У намінацыі «Паэзія» спецыяльны прыз «За адданасць і любоў да роднай мовы» атрымала Ірына Амельянчук (Залеская публічная бібліятэка), якая выканала аўтарскі верш, прысвечаны малой радзіме.
Усе ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. Спонсарамі мерапрыемства выступілі СААТ «Камунарка», ААТ «Кобрынскі МСЗ», філіял ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскі хлебазавод, ЗТАА «БісолаГабрыэлеФарм», раённая газета «Кобрынскі веснік».
Жанна ЕЛІЗАРАВА.

Яндекс.Метрика