Елізарава, Ж. Муза і пяро / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2024. – 6 ліпеня (№ 27). – С. 13 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Елізарава, Ж. Муза і пяро / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2024. – 6 ліпеня (№ 27). – С. 13 : фат.

PDF Печать E-mail

Елізарава, Ж. Муза і пяро / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2024. – 6 ліпеня (№ 27). – С. 13 : фат.

Творчая сустрэча, прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі, адбылася ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

 

 

Муза і пяро

 

Творчая сустрэча, прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі, адбылася 30 чэрвеня ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Брытун і Наталля Ніжнік (Кандрашук), прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых паэтычных суполак і іншыя аматары мастацкага слова.

На пачатку сустрэчы са словамі віншавання да прысутных звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання Паліна Васілюк, якая адзначыла, што беларуская зямля заўсёды была багатая на таленты і ўвесь час творчыя людзі з’яўляліся моцнай апорай нашай дзяржаўнасці, а таксама падарыла літаратурнаму клубу «ПаэтыКо», які функцыянуе пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі, кнігу «Генацыд беларускага народа», выпушчаную выдавецтвам «Беларусь» па матэрыялах Генеральнай пракуратуры.

Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі стварэння і развіцця Саюза пісьменнікаў Беларусі, аб славутых беларусах, якія ў розныя гады сталі яго членамі. Так, гісторыя творчай суполкі пачалася ў 1934 годзе – з I з’езда Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, які праходзіў з 8 па 14 чэрвеня. Сярод пачынальнікаў Саюза пісьменнікаў былі яркія майстры слова: Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Чарот, Кузьма Чорны,

Змітрок Бядуля, Міхась Клімковіч, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і іншыя. Многія творы, народжаныя ў 1930-я і пазнейшыя дзесяцігоддзі, і зараз карыстаюцца попытам у чытачоў. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны адбіўся ў работах пісьменнікаў, якія самі гераічна абаранялі Радзіму.

На сцяне рэйхстага пакінулі свае аўтографы паэты Пятро Прыходзька і Паўлюк Прануза.

З цягам часу мяняліся назвы літаратурнай суполкі, але нязменнай заставалася місія – захаванне літаратурнай спадчыны, развіццё айчыннай літаратуры і выхаванне маладога пакалення.

– Саюз пісьменнікаў Беларусі з’яўляецца заснавальнікам многіх дзяржаўных літаратурна-мастацкіх перыядычных выданняў: штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», часопісаў

«Полымя», «Нёман», «Маладосць», «Роднае слова». У гэтых выданнях можна прачытаць новыя сучасныя творы і літаратурна-крытычныя публікацыі.

Сёння ў склад Саюза пісьменнікаў Беларусі ўваходзіць 660 чалавек, 47 з іх – прадстаўнікі іншых дзяржаў. Гэта тыя, хто актыўна з намі супрацоўнічае, з’яўляецца ўраджэнцам нашай краіны, своеасаблівыя паўнамоцныя прадстаўнікі беларускай літаратуры ў свеце, – паведаміла вядучая мерапрыемства Наталля Ніжнік (Кандрашук).

У Саюзе пісьменнікаў Беларусі 7 адзяленняў: 6 абласных і 1 гарадское – Мінскае. У Брэсцкім абласным аддзяленні на чале з Таццянай Дземідовіч 50 членаў, сярод якіх двое кабрынчан: Наталля Ніжнік (Кандрашук) і Наталля Касцюк, а таксама два жыхары Брэста, у біяграфіях якіх значыцца Кобрыншчына. Гэта Анатоль Брытун, які закончыў Верхалескую сярэднюю школу, і Васіль Барысюк, які нарадзіўся ў вёсцы Малыя Корчыцы.

Прысутныя літаратары расказвалі аб сваім творчым шляху. Так, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, празаік і публіцыст Анатоль Брытун пазнаёміў удзельнікаў са сваімі кнігамі «Пах мускусу», «Сяліба», «Трылогія прыгод тысячагоддзя», у якіх распавядае аб падзеях, што адбываліся ў розныя часы ў нашых мясцінах.

Наталля Ніжнік (Кандрашук) прачытала аўтарскія вершы розных жанраў, прысвечаныя маці, бацькоўскай хаце, роднай зямлі і яе абаронцам, прэзентавала кнігі, выдадзеныя ў мінулым годзе: паэтычныя зборнікі «На изломе строки», «Свет нельзя утаить», «Лабірынты летуценняў» і кнігі для дзяцей «Игрушечная математика», «Переводчик».

Паэтычнымі радкамі адгукнулася на падзеі ў зале сябра літаратурнага клуба «ПаэтыКо» Алена Котава, твор якой адлюстроўваў наша слаўнае мінулае.

Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу, дзе былі прадстаўлены кнігі членаў Саюза

пісьменнікаў Беларусі, у тым ліку членаў Брэсцкага абласнога аддзялення.

Жанна Елізарава.

ФОТА: ЖАННА ЕЛІЗАРАВА

Яндекс.Метрика