На шляху да беларускага кнігадрукавання
06.09.2024 12:09
Літаратурная гадзіна “На шляху да беларускага кнігадрукавання”, прымеркаваная да Дня беларуская пісьменства, прайшла ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры ў рамках маладзёжнага патрыятычнага праекта "Беларусі роднай славутыя крокі".
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Кандрашук паведаміла навучэнцам Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледджа пра святкаванне Дня беларускага пісьменства ў гэтым годзе ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці, распавяла пра адметныя падзеі ў гэтыя дні, зачытала вершы.
Бібліятэкары пазнаёмілі гасцей з біяграфіяй вялікага першадрукара Францыска Скарыны, з жыццём і дзейнасцю першых асветнікаў беларускай зямлі Еўфрасінні Полацкай, Васіля Цяпінскага, Сымона Буднага, Кірылы Тураўскага, а таксама расказалі аб узнікненні і развіцці пісьменства і кнігадрукавання на тэрыторыі Беларусі.
Мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні вакальнай групы “Фантазія” і праглядам відэапрэзентацыі “Свята беларускага пісьменства”.