Веліч чалавека ў працы, ці Прафесія вызначыла лёс
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Веліч чалавека ў працы, ці Прафесія вызначыла лёс / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 16 лістапада (№ 46). – С. 14 : фот.

У чытальнай зале УК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» прайшлі краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці», якія сталі заключным этапам конкурсу «Імя ў летапісе малой радзімы».

Веліч чалавека ў працы, ці Прафесія вызначыла лёс

Па рэспубліцы ў Год якасці праходзіць конкурс «Імя ў летапісе малой радзімы», які праводзіцца з мэтай папулярызацыі славутых землякоў. Да яго падключыўся і Кобрынскі раён. Заключным этапам конкурсу сталі краязнаўчыя чытанні пад назвай «Жыццё са знакам якасці», якія прайшлі ва ўстанове культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».
Работнікі сельскіх бібліятэк прадставілі сваіх герояў у ходзе чытанняў. Гераіня праекта Залескай сельскай бібліятэкі Алена Раманюк (кіраўніком якой з’яўляецца Ірына Пакалюк) не здзейсніла гераічнага ўчынку, не зрабіла адкрыццяў. Яна толькі старанна і сумленна працавала на даручаным участку – у жывёлагадоўлі, на ферме ў в. Залессе, і атрымлівала высокія надоі малака.
Ужо праз чатыры гады работы ў саўгасе імя Суворава жанчына была адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), а ў 1984 годзе ёй разам з іншымі знакамітымі людзьмі Брэстчыны быў уручаны ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У дадатак да вышэйадзначаных узнагарод і звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР», якога Алена Раманюк была ўдастоена ў 1986 годзе, былі чатыры медалі ВДНГ, сем значкоў пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва, ударніка камуністычнай працы і дзясятай пяцігодкі.
Працаваць у сферы сельскай гаспадаркі могуць толькі неабыякавыя да агульнай справы людзі, якія хварэюць душой за сваё роднае сельгаспрадпрыемства. Яна пайшла з жыцця ў 2023 годзе, але засталася светлая памяць аб ёй як добрым, адказным, працавітым чалавеку.

Святлана КУРАЧУК,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і
інфармацыі Кобрынскай раённай цэнтралізаванай
бібліятэчнай сістэмы
Фота з архіва
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай
бібліятэчнай сістэмы

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика