Сустрэча з Зінаідай Дудзюк
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Сустрэча з Зінаідай Дудзюк

PDF Печать E-mail

У чытальнай зале ДУК “Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” адбылася творчая сустрэча з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, пераможцай шэрагу абласных, рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Зінаідай Дудзюк. Мерапрыемства было прымеркавана да 85-годдзя Брэсцкай вобласці. На сустрэчы прысутнічалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, мясцовыя літаратары, бібліятэкары. Зінаіда Іосіфаўна расказала пра свае паэтычныя і празаічныя творы, адказала на пытанні аб творчасці, дала свае аўтографы ўсім жадаючым. Пра кнігі Зінаіды Дудзюк, выданыя ў Кобрыне, расказала выдавец, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніжнік (Кандрашук). Дырэктар бібліятэчнай сістэмы Ларыса Віктараўна Легацюк падзякавала знакамітую пісьменніцу за змястоўную сустрэчу і ўручыла памятны падарунак. Прысутныя мелі магчымасць набыць творы пісьменніцы і бліжэй пазнаёміцца з выданнямі на кніжнай выставе “Літаратурная зорка Берасцейшчыны”.

1 1 1 1 1 1 1 1

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика