Елізарава, Ж. Аб земляках - з павагай і любоўю / Жана Елізарава / Кобрынскі веснік. – 2024. – 7 снежня (№ 49). – С. 19.
Елізарава, Ж. Аб земляках - з павагай і любоўю / Жана Елізарава / Кобрынскі веснік. – 2024. – 7 снежня (№ 49). – С. 19.
У межах рэспубліканскага конкурсу «Імя ў летапісе малой радзімы» бібліятэкар Хідрынскай сельскай бібліятэкі Алена Мех стварыла нарыс «Слаўны працай чалавек» пра майстара разьбы па дрэве і мастака Івана Пархуціка.
Аб земляках - з павагай і любоўю
«Слаўны працай чалавек» - нарыс лад такой назвай стварыла бібліятэкар Хідрынскай сельскай бібліятэкі Алена Мех у межах рэспубліканскага конкурсу «Імя ў летапісе малой радзімы». Яго героем стаў жыхар аг. Хідры, вядомы майстар разьбы па дрэве і мастак Іван Пархуцік. У творчым арсенале таленавітага земляка - сотні вырабаў, якія без перабольшанняў можна назваць шэдэўрамі. Каля 20 гадоў ён працаваў у Хідрынскім цэнтры культуры і вольнага часу кіраўніком класа разьбы па дрэве i прыахвоціў да рамяства многіх навучэнцаў мясцовай школы. Ён і з’яўляецца пастаянным удзельнікам не толькі раённых, абласных, але і рэспубліканскіх кірмашоў і фестываляў. Яго работы не аднойчы ўпрыгожвалі выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сам майстар мае цэлы шэраг узнагарод за папулярызацыю народнай творчасці. Аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка цяпер, дзякуючы нарысу Алены Мех, можа даведацца кожны.
Да краязнаўчых чытанняў, якія сталі вынікам раённага этапу конкурсу «Імя ў летапісе малой радзімы», аўтар падрыхтавала буклет з кароткімі звесткамі пра Івана Пархуціка і здымкамі яго вырабаў.
Дарэчы, тэта не першая работа Алены Мех. На палічках Хідрынскай сельскай бібліятэкі можна знайсці і іншыя творы з серыі «Нашы землякі».
Жана ЕЛІЗАРАВА
Добавить комментарий



