Пятроўская, Н. Літаратурная зорка Берасцейшчыны / Ніна Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2024. – 7 снежня (№ 49). – С. 15 : фот.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Пятроўская, Н. Літаратурная зорка Берасцейшчыны / Ніна Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2024. – 7 снежня (№ 49). – С. 15 : фот.

PDF Печать E-mail

 

Пятроўская, Н. Літаратурная зорка Берасцейшчыны / Ніна Пятроўская // Кобрынскі веснік. – 2024. – 7 снежня (№ 49). – С. 15 : фот.
У чытальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы адбылася творчая сустрэча з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Зінаідай Дудзюк.
 
Літаратурная зорка Берасцейшчыны
 
Менавіта так назвалі кобрынскія бібліятэкары творчую сустрэчу з лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Зінаідай ДУДЗЮК. Творчасць аўтара была прадстаўлена і на аднаіменнай выставе.
Мерапрыемства прысвяцілі 85-годдзю Брэсцкай вобласці
На сустрэчу з пісьменніцай сабраліся аматары літаратуры, у тым ліку настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ раёна, кіраўнікі мясцовых літаратурных аб’яднанняў.
Вядучая Наталля Раманюк пазнаёміла прысутных з біяграфіяй госці, яе дасягненнямі, а сама яна з задавальненнем расказвала пра сваю творчасць, адказвала на пытанні, чытала вершы.
У творчай скарбонцы Зінаіды Дудзюк шмат літаратурных узнагарод рознага ўзроўню, у тым ліку рэспубліканскага і міжнароднага. Яна сапраўдны адметны таленавіты творца - гэта падкрэслівае і Нацыянальная літаратурная прэмія, якую пісьменніцы ўручылі за кнігу публіцыстыкі «Пара высокага сонца». А літаральна напярэдадні выступления ў Кобрыне Зінаіда Іосіфаўна прывезла з Мінска яшчэ адзін дыплом - за першае месца ў намінацыі «Проза» рэспубліканскага конкурсу «Кніга мне - кніга ва мне». I тэта далёка не першая ўзнагарода ў гэтым годзе. Напрыклад, на Дне пісьменства ў Івацэвічах Зінаіда Дудзюк атрымала Гран-пры рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Яўгеніі Янішчыц за паэтычную кнігу «Пуцявіна». Дарэчы, кніга пабачыла свет у Кобрыне - у выдаўца Наталлі Пятроўны Ніжнік. I тэта ўжо другі пераможны тандэм аўтара і выдаўца. У 2022 годзе Наталля Пятроўна выдала для Зінаіды Дудзюк раман «Паляванне зграяй», за які аўтар таксама атрымала Гран-пры рэспубліканскага літаратурнага конкурсу. Пра гэтыя кнігі на мерапрыемстве распавяла рэдактар і выдавец, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніжнік, якая ў літаратуры больш вядомая пад прозвішчам Кандрашук. Што датычыцца літаратурнага багажу галоўнай гераіні творчай сустрэчы, то ў ім болей за 50 паэтычных, празаічных і драматургічных кніг, а таксама ўдзел у шматлікіх калектыўных зборніках. Наогул, пісьменніца - працаголік у літаратуры. Гэтай восенню яна закончыла пісаць чарговы раман.
− Цяпер мне яго трэба перачытаць. Потым раман яшчэ адляжыцца нейкі час, і я яго перачытаю яшчэ раз. Толькі тады можно будзе прапанаваць твор выдавецтву, - дзеліцца сакрэтамі паспяховай літаратурнай работы Зінаіда Іосіфаўна.
Напрыканцы сустрэчы словы падзякі за цікавую гутарку сказала Ларыса Легацюк, дырэктар Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, у чытальнай зале якой і адбылося дзеянне.
Пасля фотаздымка на памяць да Зінаіды Дудзюк выстраілася чарга за аўтографамі на набытых кнігах. А гэта значыць, што кабрынчане любяць чытаць якасную літаратуру і сустрэча з вядомай пісьменніцай, якая прыехала да іх з Брэста, не пакінула гледачоў абыякавымі.
 
Ніна ПЯТРОЎСКАЯ
Фота Алены ЖЫЛІНСКАЙ

 

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика