Вось яна якая – старонка родная
17.01.2025 08:41
У філіяле «Арэхаўская сельская бібліятэка» прайшоў краязнаўчы час «Вось яна якая – старонка родная», прысвечаны 85-годдзю заснавання Кобрынскага раёна.
Прыведзены гістарычныя і сучасныя звесткі аб раёне. Прысутныя праглядзелі краязнаўчыя відэафільмы «Вогненныя вёскі», «Яны вызвалялі Кобрыншчыну», «Город древний, город молодой», актыўна адказвалі на пытанні віктарыны.
Вялікі інтарэс выклікаў прагляд урыўкаў з відэафільма «Совхоз Днепро-Бугский: 10 лет спустя», прысвечаны пасёлку Арэхаўскі. Верш Н. Момлік «Роднаму краю» прачытала Кавалевіч Влада.
Добавить комментарий







