Ніжнік, Н. Першы праменьчык «Літаратурнага ліхтарыка» / Наталля Ніжнік // Літаратура і мастацтва. – 2025. – 7 лютага (№ 5). – С. 11 : фот.
Ніжнік, Н. Першы праменьчык «Літаратурнага ліхтарыка» / Наталля Ніжнік // Літаратура і мастацтва. – 2025. – 7 лютага (№ 5). – С. 11 : фот.
Стартаваў сумесны праект філіяла «Дзіцячая бібліятэка» Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі пад назвай «Літаратурны ліхтарык».
Першы праменьчык
«Літаратурнага ліхтарыка»
Стартаваў сумесны праект філіяла «Дзіцячая бібліятэка» Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі пад назвай «Літаратурны ліхтарык».
Творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Брэстчыны, прэзентацыі іх кніг, выстаўкі дзіцячай літаратуры — усё гэта чакае школьнікаў Кобрыншчыны ў дзіцячай бібліятэцы на працягу года.
Першым праменьчыкам «Літаратурнага ліхтарыка» стала старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. У 2024 годзе ў Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет яе кніга «СНежным годом!». Гераіня Лена Коцікава трапляе ў розныя жыццёвыя абставіны, з якімі можа сутыкнуцца кожны, таму апавяданні Таццяны Дземідовіч — памочнік у рэальным жыцці, каб дзейнічаць у згодзе з сумленнем, маральнымі нормамі.
Прэзентацыя кнігі прайшла ў гульнёвай форме, выклікаўшы шмат станоўчых эмоцый у наведвальнікаў — вучняў СШ № 7 (5 «В» клас) і гімназіі г. Кобрына (4 «Б» і «В» класы). Дзеці адгадвалі загадкі, гулялі, слухалі ўрыўкі з апавяданняў.
Наталля НІЖНІК,
фота аўтара



