Пяшчотная матуліна мова
21.02.2025 14:04
Свята роднай мовы «Пяшчотная матуліна мова» правялі філіял «Тэвельская сельская бібліятэка» сумесна з філіялам «Тэвельскі сельскі клуб». На мерапрыемства прыйшлі вучні пачатковай школы разам з бацькамі, бабулямі, настаўнікамі. Вядучыя свята павіншавалі ўсіх прысутных са святам роднай мовы і загадалі загадкі.Удзельнікі чыталі вершы і прыказкі. Адбылася пастаноўка беларускай народнай казкі «Падарожнікі». На свяце гучалі песні «Прывітальная», «Беларусь – мой дом». Напрыканцы ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.
Добавить комментарий







