Мова пачынаецца з дзяцінства
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Мова пачынаецца з дзяцінства

PDF Печать E-mail

У філіяле «Дзіцячая бібліятэка» Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшло свята роднай мовы «Мова пачынаецца з дзяцінства» ў рамках сумеснага праекта з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі «Літаратурны ліхтарык».

Мерапрыемства наведалі чацвёртакласнікі сярэдніх школ №№ 1 і 6 горада Кобрына. Загадчыца бібліятэкі Кацярына Нясцюк пазнаёміла вучняў з гісторыяй Міжнароднага дня роднай мовы, правяла віктарыну «Знаёмая мова, чароўны радок» і вандроўку па старонках беларускіх кніг «Гучы, роднае слова». Дзеці чыталі вершы класікаў на беларускай мове, складалі пазлы «Беларускае слова», удзельнічалі ў стыкер-акцыі «Любімае слова на беларускай мове».
Разынкай свята стала выступленне члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Кандрашук, якая расказала пра свой шлях у беларускую літаратуру, першыя публікацыі і першае выступленне на маскоўскім радыё яшчэ ў школьныя гады. Дарэчы, дэбютавала яна менавіта з беларускімі вершамі, нягледзячы на тое, што з дзяцінства піша на дзвюх мовах. Госця прачытала дзецям свае паэтычныя і невялікія празаічныя творы. Школьнікі з задавальненнем адгадвалі аўтарскія загадкі і вучылі хуткамоўкі, чыталі вершы Наталлі Кандрашук. На памяць аб сустрэчы самым актыўным удзельнікам былі падораны кніжныя закладкі з творамі пісьменніцы.

1 1 1 1 1 1 1 1 1 1

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика