Я шчасны, што сынам быць гэтай зямлі мне лёсам наканавана
25.02.2025 10:39
У чытальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшла літаратурная гасцёўня «Я шчасны, што сынам быць гэтай зямлі мне лёсам наканавана», прысвечаная да 90-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі, крытыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча.
Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмiлі прысутных з жыццём і творчасцю паэта, з адметнасцю яго паэтычнага таленту. Падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага ТЦСАН і Кобрынскага сацыяльнага пансіяната «Нікольскі» чыталі вершы, прысвечаныя маці, бацькаўшчыне, роднай мове, прыгажосці роднай прыроды, гісторыі роднага краю, каханню, асэнсаванню чалавечага жыцця.
Мерапрыемства, якое адбылося ў рамках праекта «Бібліятэка без межаў», суправаджалася праглядам відэапрэзентацыі «Багатая спадчына Рыгора Барадулiна».















