Беларусі роднай славутыя крокі
27.02.2025 16:33
У рамках маладзёжнага патрыятычнага праекта «Беларусі роднай славутыя крокі» ў чытальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы: літаратурна-музычная імпрэза «Адчуем водар мовы роднай», музычна-паэтычная гадзіна «Беларускай мовы рысы непаўторныя», гадзіна роднай мовы «Па-беларуску сэрца спявае», літаратурная вечарына «Зямлі маёй родная мова».
Гасцямі і ўдзельнікамі мерапрыемстваў сталі вучні старэйшых класаў СШ № 3 г. Кобрына, Батчынскай СШ, Кіселявецкай СШ і Гарадзецкай СШ.
Вучні пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця. Чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў Г. Бураўкіна, Р. Барадуліна, П. Броўкі, В. Віткі, С. Грахоўскага. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло выступленне члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніка літаратурнага клуба «ПаэтоКо» Наталлі Кандрашук. Адказваючы на пытанні віктарыны-гульні «Мовы пяшчотнай сузор’е», навучэнцы змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю. Вакальны гурт «Фантазія» упрыгожыў мерапрыемствы музычнымі нумарамі.

















