Елізарава, Ж. Вершы, музыка і народный рамёствы / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2025. – 1 сакавіка (№ 9). – С. 12.
Вершы, музыка і народный рамёствы
ДЗІВІН
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле «Дзівінская сельская бібліятэка» прайшоў літаратурна-музычны вечар «Родная мова - крыніца празрыстая». Удзельнкамі мерапрыемства былі навучэнцы ДУА «Дзівінская сярэдняя школа», а таксама чытачы бібліятэкі. Падчас сустрэчы прагучала шмат вершаў на беларускай мове, бібліятэкар Таццяна Гурыш расказала аб ролі роднай мовы ў жыцці чалавека, пазнаёміла дзяцей з новымі кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Аповед бібліятэкара чаргаваўся музычнымі застаўкамі на вершы беларускіх паэтаў у выкананні работнікаў Дзівінскага цэнтра культуры і вольнага часу. Старадаўнія вышыўкі, лялькі, карціны для аздаблення мерапрыемства былі прадстаўлены філіялам «Дзівінскі Дом рамёстваў», у якім развіваюцца і пашыраюцца народныя промыслы. Госць вечарыны паэтэса Надзея Момлік расказала пра сваю творчую дзейнасць, пачытала вершы на беларускай мове. Актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі наведвальнікі клуба «Аптымісты» - пажылыя грамадзяне аграгарадка. На працягу ўсяго свята лейтматывам гучала думка аб тым, што беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі, ганарыліся і размаўлялі на ёй у паўсядзённым жыцці.
Жанна ЕЛІЗАРАВА



