Пятроўская, Н. Гучы, роднае слова / Ніна Пятроўская ; фота Алены Жылінскай // Кобрынскі веснік. – 2025. – 7 сакавіка (№ 10). – С. 14 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Пятроўская, Н. Гучы, роднае слова / Ніна Пятроўская ; фота Алены Жылінскай // Кобрынскі веснік. – 2025. – 7 сакавіка (№ 10). – С. 14 : фат.

PDF Печать E-mail

Пятроўская, Н. Гучы, роднае слова / Ніна Пятроўская ; фота Алены Жылінскай // Кобрынскі веснік. – 2025. – 7 сакавіка (№ 10). – С. 14 : фат.
У філіяле «Дзіцячая бібліятэка» Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшло свята роднай мовы «Мова пачынаецца з дзяцінства» ў рамках сумеснага праекта з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі «Літаратурны ліхтарык».

 

 

Гучы, роднае слова

 

У філіяле «Дзіцячая бібліятэка» Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшло свята роднай мовы «Мова пачынаецца з дзяцінства» ў рамках сумеснага праекта з Брэсцкім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі «Літаратурны ліхтарык»

Мерапрыемства наведалі чацвёртакласнікі сярэдніх школ №№ 1 і 6 горада Кобрына. Загадчыца бібліятэкі Кацярына Нясцюк пазнаёміла вучняў з гісторыяй Міжнароднага дня роднай мовы, правяла віктарыну «Знаёмая мова, чароўны радок» і вандроўку па старонках беларускіх кніг «Гучы, роднае слова». Дзеці чыталі вершы класікаў на беларускай мове, складалі пазлы «Беларускае слова», удзельнічалі ў стыкер- акцыі «Любімае слова на беларускай мове».

Разынкай свята стала выступленне члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Кандрашук, якая расказала пра свой шлях у беларускую літаратуру, першыя публікацыі і першае выступленне на маскоўскім радыё яшчэ ў школьныя гады. Дарэчы, дэбютавала яна менавіта з беларускімі вершамі, нягледзячы на тое, што з дзяцінства піша на дзвюх мовах. Госця прачытала дзецям свае паэтычныя і невялікія празаічныя творы. Школьнікі з задавальненнем адгадвалі аўтарскія загадкі і вучылі хуткамоўкі, чыталі вершы аўтара. На памяць аб сустрэчы самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі кніжныя закладкі з творамі пісьменніцы.

Ніна ПЯТРОЎСКАЯ

Фота Алены ЖЫЛІНСКАЙ

 

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика