Свята годнасці, памяці, адзінства
27.06.2025 16:19
Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці ў рамках 80-годдзя Перамогі ў ПЦПІ Кобрынскай РЦБС арганізавана выстава-панарама «Свята годнасці, памяці, адзінства», якая будзе дзейнічаць да 7 ліпеня.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — важнае свята для кожнага жыхара нашай краіны, даніна памяці героям-вызваліцелям і падзяка тым, хто працуе на карысць Радзімы. Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое стала сімвалам нацыянальнага адраджэння дзяржавы, знакам гераізму, доблесці і патрыятызму.
На выставе прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як асноўны закон дзяржавы, Дэкрэт Прэзідэнта краіны № 1 ад 11 снежня 1996 года «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь», якім зацверджана штогод адзначаць 3 ліпеня ў Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцких захопнікаў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) як усенароднае свята.
Выстава змяшчае выданні, якія знаёмяць з гераічным мінулым беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сучаснымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі аспектамі жыцця Рэспублікі Беларусь, а таксама краязнаўчыя бібліяграфічныя выданні бібліятэкі, прысвечаныя вызваленню Беларусі, Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Разлічана на шырокую аўдыторыю.
Добавить комментарий





