Вуліцы подзвігу і славы
Вуліцы подзвігу і славы : даведнік па вуліцах Кобрына, якія носяць імёны герояў -удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2025. – 88 с. : фат. – (Серыя «Ведай і любі свой горад»).

З нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі напярэдадні Дня горада Кобрына аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Кобрынскай РЦБС падрыхтавана чарговае выданне з серыі «Ведай і любі свой горад» - даведнік па вуліцах Кобрына, якія носяць імёны герояў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пад назвай «Вуліцы подзвігу і славы».
Кабрынчане свята шануюць памяць аб усіх тых, хто цаной уласнага жыцця, здароўя падарыў нам дабрабыт і шчасце і бясконца ўдзячныя ім за мужнасць і нязменную веру ў Перамогу. У назвах вуліц, завулкаў горада ўвасоблены вялікі подзвіг франтавікоў - абаронцаў Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Героі адыходзяць, але іх імёны працягваюць жыць у назвах вуліц і, такім чынам, у памяці людзей, якія на іх жывуць, у памяці кожнага новага пакалення нашчадкаў Перамогі.
У Кобрыне налічваецца 23 вуліцы, звязаныя з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Адны з іх названы ў гонар афіцэраў, салдат, іншыя нагадваюць аб партызанах і падпольшчыках. Большасць назваў гэтых вуліц з'явіліся адразу ў пасляваенны перыяд, некаторыя з іх - параўнальна нядаўна. Размешчаны вуліцы ў асноўным у паўночнай і паўднёва-ўсходняй частцы горада.
Даведнік «Вуліцы подзвігу і славы» складаецца з двух раздзелаў. Раздзел «Не згасне агонь памяці» прадстаўляе вуліцы ў гонар асоб, звязаных з горадам Кобрынам: тых, хто нарадзіўся, жыў у Кобрыне, удзельнічаў ў абароне або вызваленні горада і г. д. Другі раздзел «На карце горада герояў імёны» расказвае аб вуліцах у гонар герояў Вялікай Перамогі – агульнавядомых персаналіях, не звязаных напрамую з Кобрынам. Апісаннем кожнай вуліцы з'яўляецца інфармацыя пра асобу, у гонар якой названа вуліца, ёсць фотаздымкі, схемы вуліц, адзначаны даты прысваення вуліцам імён герояў Вялікай Айчыннай.
Мэта выдання - абудзіць гістарычную памяць моладзі, спрыяць павышэнню духоўнасці, грамадзянскасці і патрыятызму. Захаванне памяці аб вайне ў назвах вуліц з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных шляхоў увекавечанне подзвігу народа, асэнсавання і трансляцыі гістарычнай праўды. Разлічаны на шырокае кола чытачоў, моладзь.
Добавить комментарий



