Выстава-панарама
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Выстава-панарама

PDF Печать E-mail

У рамках Дня бібліятэк і нацыянальнага свята пісьменства ў чытальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы арганізаваны выстава-панарама і тэматычныя фотазоны да Дня беларускага пісьменства. Асноўная ідэя інсталяцыі - папулярызацыя друкаванага слова, чытання, беларускай літаратуры, прапаганда дасягненняў айчыннай пісьмовай культуры. Панарама прадстаўлена літаратурай пра першадрукароў, асветнікаў Беларусі; інфармацыяй аб нацыянальным свяце - Дне беларускага пісьменства, аб сталіцах свята; бібліятэках. Каляндар-летапіс Дзён беларускага пісьменства «Свята Слова, свята Кнігі», выдадзены супрацоўнікамі РЦБС, а таксама маляўніча аформленыя цытаты пра кнігу, асвету служаць цікавым дадаткам да выставы.

Кніжная выстава

Фотазона

Дзень беларускага пісьменства - адно з самых яркіх культурных свят Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца на высокім дзяржаўным узроўні. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі звязаны жыццё і дзейнасць выдатных дзеячаў Беларусі розных часоў. У гэты дзень мы аддаем даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. У 2025 годзе XXXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе пад знакам найважнейшых юбілейных дат - 80-годдзя Перамогі, 500-годдзя з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, «Апостала» Францішка Скарыны; і адбудзецца ў г. Лідзе Гродзенскай вобласці. На Брэстчыне, якая ўнесла вялікі ўклад у станаўленне і развіццё кнігадрукавання, Дзень беларускага пісьменства праходзіў пяць разоў: Пінск ((1999), Камянец (2005), Ганцавічы (2011), Іванава (2018), Івацэвічы (2024).

2 2 2 2 2 2

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика