Волаты беларускага кнігадрукавання
03.09.2025 16:38
У чытальнай зале Установы, пры ўдзеле члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Кандрашук, адбылося літаратурнае падарожжа «Волаты беларускага кнігадрукавання», прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства.
Падапечныя аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Кобрынскага ТЦСАН і пражываючыя Кобрынскага сацыяльнага пансіяната «Нікольскі» даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, пра традыцыі і святкаванне Дня беларускага пісьменства ў горадзе Ліда. Пагаварылі аб культурнай спадчыне беларускага народа.
Прысутныя прагледзелі відэапрэзентацыю «У пошуках скарбаў роднага слова», дзякуючы якой успомнілі славутыя імёны тых, хто стаяў на пачатку кнігадрукавання і актыўна садзейнічаў развіццю гэтай справы - Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Сымона Буднага, Еўфрасінні Полацкай, Васіля Цяпінскага.
Пасля мерапрыемства госці змаглі пазнаёміцца з кнігамі, прадстаўленымі на тэматычнай выставе «Свята слова, свята кнігі», якія даюць магчымасць падрабязней даведацца пра асветнікаў і славутых людзей Беларусі.
Мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні вакальнага гурта “Фантазія”.







