І пакрочым углыб стагоддзяў
08.09.2025 07:54
У фiлiале «Лукская сельская бібліятэка» да Дня беларускага пісьменства для вучняў мясцовай школы бібліятэкар правяла лiтаратурна - гiстарычную гадзiну «І пакрочым углыб стагоддзяў». Юныя чытачы даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў, пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні бібліятэкара аб знакамітых асветніках, першых кнігах на тэрыторыі Беларусі. Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава «Духоўная спадчына Скарыны».









