Беларусі роднай славутыя крокі
16.09.2025 12:28
Гістарычны экскурс «Гісторыя беларускай кніжнасці», прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства, прайшоў у чытальнай зале Установы ў рамках маладзёжнага патрыятычнага праекта «Беларусі роднай славутыя крокі».
Выхаванцы Кобрынскай дзіцячай вёскі даведаліся пра гісторыю ўтварэння свята, пра гарады, якія прымалі мерапрыемствы Дня беларускай пісьменнасці, пра горад Ліда, які з’яўляецца радзімай слынных пісьменнікаў В. Таўлая і Д. Бічэль-Загнетавай, пра асветнікаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ: першадрукара Францыска Скарыну, хрысціянскую падзвіжніцу Еўфрасінню Полацкую, багаслова Кірыла Тураўскага, беларускага паэта і драматурга Сімяона Полацкага і іншых.
Мерапрыемства суправаджалася праглядам відэапрэзентацыі «Славутыя імёны Беларусі».







