Водныя шляхі Кобрынскага краю
Водныя шляхі Кобрынскага краю : інфармацыйна-бібліяграфічны бюлетэнь з цыкла «Па старонках календара нашай памяці». – 2-е выд, дапрац. і дап. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2025. - 32 с. : фат.

На тэрыторыі Брэстчыны агульная даўжыня вялікіх і малых каналаў, якія былі выкапаны з рознымі мэтамі, складае не менш як 110 тысяч кіламетраў. Іх хопіць, каб 2,5 раза абагнуць зямны шар.
Тры каналы, якія знаходзяцца ў межах Кобрынскага раёна, з’яўляюцца юбілярамі 2025 года. Найстарэйшаму меліярацыйнаму каналу Беларусі - каналу Бона (1540 г.) - спаўняецца ў бягучым годзе 485 гадоў з пачатку будаўніцтва. Адзначаюць свае юбілейныя даты і такія каналы, як Дняпроўска-Бугскі (1775 г. - 250 гадоў) і Арэхаўскі (1905 г. - 120 гадоў).
Інфармацыйна-бібліяграфічны бюлетэнь уключае тры раздзелы: «Самы стары меліярацыйны канал Беларусі», «Дняпроўска-Бугскі канал: скрозь стагоддзі і лёсы», «Арэхаўскі - магістральны меліярацыйны канал». Спіс крыніц прадстаўлены кнігамі, артыкуламі з перыядычных выданняў розных гадоў выдання. Размешчаны ў наступнай паслядоўнасці: спачатку кнігі ў алфавіце аўтараў, назваў (з перавагай энцыклапедычных выданняў), потым артыкулы з газет і часопісаў у адваротным парадку (у межах года – па алфавіце). Выданне змяшчае фотаздымкі.
Інфармацыйна-бібліяграфічны бюлетэнь «Водныя шляхі Кобрынскага краю» будзе карысны настаўнікам, навучэнцам, бібліятэкарам, краязнаўцам, усім тым, хто вывучае свой край, цікавіцца прыродай, прыроднымі рэсурсамі, экалагічным становішчам Кобрыншчыны.



